Пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Арлоўскага В.Н. і з удзелам Віцебскага транспартнага пракурора Шыенка К.В. Віцебская мытня падвяла вынікі працы за 2024 год.

Под руководством председателя Государственного таможенного комитета Орловского В.Н. и с участием Витебского транспортного прокурора Шиенка К.В. Витебская таможня подвела итоги работы за 2024 год.
Дзейнасць Мытных органаў Рэспублікі Беларусь у цэлым і Віцебскай мытні ў прыватнасці у 2024 годзе ажыццяўлялася ва ўмовах санкцыйнага ціску, эканамічнай вайны з боку недружалюбных краін.


Разам з тым, у 2024 годзе па выніках дзейнасці Віцебскай мытні ў бюджэт краіны паступіла на 40% плацяжоў больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года.

Колькасць зарэгістраваных адміністрацыйных спраў склала крыху больш за 3 тысячы, кошт канфіскаваных тавараў вырас больш чым у 2 разы.

Таксама ўвага Віцебскай мытні была сканцэнтравана на выяўленні і спыненні незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу наркатычных і псіхатропных рэчываў, у выніку чаго ўзбуджаны шэраг крымінальных спраў дадзенай катэгорыі, агульная маса канфіскаваных мытняй наркатычных сродкаў склала больш за 190 кг.

Выяўлена больш за 10 фактаў транспарціроўкі тавараў санкцыйнай групы з парушэннем устаноўленага парадку, а таксама 55 фактаў заніжэння кошту легкавых і грузавых транспартных сродкаў.

Па выніках нарады перад Віцебскай мытняй пазначаны задачы на новы 2025 год.