Падарункі, пажаданні, словы падзякі. У пракуратуры Віцебскай вобласці павіншавалі супрацоўніц з Днём маці
Чальцы пярвінай арганізацыі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці ГА «Беларускі саюз жанчын» павіншавалі пракурорскіх работнікаў, якія сталі мамамі сёлета, з іх святам – Днём Маці.
Таксама ў наглядным ведамстве не забылі і пра шматдзетных маці. Напярэдадні свята начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Раман Чудакоў павіншаваў пракурора аддзела Анастасію Казлову, якая з’яўляецца мамай траіх дзяцей.
Калектыў Талачынскага раёна павіншаваў маму чацвярых дзяцей і па сумяшчальніцтве загадчыцу канцылярыяй нагляднага ведамства Людмілу Альхімовіч.
Пракуроры рэгіёнаў Віцебшчыны таксама далучыліся да арганізацыі ўшанавання супрацоўнікаў у сваіх калектывах на месцах.
Намеснік
пракурора
Віцебскай
вобласці
старшы
саветнік юстыцыі Г.А.Карэнька