Падарунак з мінулага
Герой нашай гісторыі чалавек гаспадарлівы. Прынамсі, так было больш за пяць гадоў таму, калі ён, вяртаючыся на асабістым аўтамабілі з адпачынку, здзейсніў прыпынак паблізу лесу, дзе і знайшоў ён той самы «падарунак», за захоўванне якога ў маі 2016 года ён паўстаў перад судом у якасці абвінавачваемага.
Вяртаючыся з лесу па сцежцы, каля куста ён выявіў скрыначку з вінтовачнымі патронамі, якія з'яўляюцца боепрыпасамі да наразной агнястрэльнай зброі калібра 5,6 мм. Як растлумачыў у судзе, ён, будучы чалавекам гаспадарлівым, не стаў іх выкідваць, ды і ў міліцыю не аднёс, хоць ведаў, што без дазволу захоўваць патроны да агнястрэльнай зброі забаронена. Адвёз іх дадому, схаваў у тумбачку, дзе ніхто з родных іх не знойдзе, ды і забыўся пра іх. Толькі праз шмат гадоў, у кастрычніку 2015 года, ён выпадкова знайшоўшы іх у сябе ў тумбачцы, вырашыў адвезці патроны да сябе на працу, каб дома ніхто не знайшоў. Затое праз некалькі месяцаў іх знайшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, у сувязі з чым і была ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Прыгаворам суда ад 19 мая 2016 года герой гісторыі прызнаны вінаватым у незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы і нашэнні боепрыпасаў, у сувязі з чым у якасці пакарання з яго заробку на працягу 1 года будзе ўтрымлівацца 10% даходу.
Намеснік Віцебскага транспартнага пракурора
саветнік юстыцыі М.А. Сашчэка