Падтрыманне дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе – адна з асноўных функцый органаў пракуратуры
Удзел дзяржаўнага абвінаваўцы ў судзе ў якасці боку абвінавачвання з'яўляецца гарантыяй рэалізацыі норм крымінальна-працэсуальнага закона аб захаванні ўмоў і парадку разгляду крымінальных спраў у судзе на аснове законнасці і спаборнасці бакоў.
Дзяржаўны абвінаваўца не толькі бок абвінавачвання, але і службовая асоба, дзейнасць якой накіравана на абарону законных інтарэсаў грамадства і дзяржавы, ахову правоў і свабод усіх удзельнікаў крымінальнага працэсу.
У мэтах павышэння якасці падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання і павышэння эфектыўнасці пракурорскага нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратурай Віцебскай вобласці ў снежні 2018 года праведзены шэраг вучэбна-практычных семінараў (на базе пракуратур Глыбоцкага, Полацкага, Аршанскага раёнаў і пракуратуры вобласці), на якія былі запрошаны ўсе пракурорскія работнікі пракуратур.
Праграма вучэбна-метадычных семінараў, распрацаваная аддзелам па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры вобласці, складалася з лекцыйных і практычных заняткаў. Яго ўдзельнікі абмеркавалі наяўныя праблемы пры падтрыманні дзяржаўнага абвінавачвання, якасць падрыхтоўкі актаў пракурорскага рэагавання, апеляцыйна-наглядную практыку Віцебскага абласнога суда, а таксама пытанні прымянення крымінальнага права і працэсу па асобных катэгорыях крымінальных спраў.
Акрамя тэарэтычнага матэрыялу на семінары заслуханы і абмеркаваны выступленні дзяржаўных абвінаваўцаў з прамовай у судовых спрэчках, заслуханы работнікі з рэфератамі па асобных пытаннях крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, вырашаны практычныя задачы. На семінарах таксама сярод пракурорскіх работнікаў праведзены бліц-віктарыны па веданні крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, іх пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.
Удзельнікам семінара была прадастаўлена магчымасць задаваць пытанні, дзяліцца вопытам работы і наяўнымі праблемамі.
З улікам пастаянна абнаўляемага складу дзяржаўных абвінаваўцаў і адсутнасці ў многіх з іх вопыту
публічных выступленняў у судзе практыка падобных семінараў будзе працягнута.Намеснік начальніка
аддзела па наглядзе за адпаведнасцю
закону судовых рашэнняў
па крымінальных справах
Віталь Сузанскі