Падведзены вынікі работы за паўгоддзе
Адбылося пасяджэнне калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці, на якім падведзены вынікі работы органаў пракуратуры ў першым паўгоддзі 2019 г. і вызначаны задачы на найбліжэйшую перспектыву.
На калегіі адзначалася, што органамі пракуратуры вобласці ў першым паўгоддзі бягучага года праведзены значны аб'ём работы ў мэтах забеспячэння законнасці і правапарадку, абароны законных правоў і свабод грамадзян, дзяржаўных інтарэсаў.
У выніку скаардынаваных намаганняў усіх дзяржаўных структур у барацьбе з злачыннасцю і карупцыяй у вобласці захавана стабільная крымінагенная абстаноўка.
Незначны рост колькасці зарэгістраваных злачынстваў, які адбыўся ў вобласці (з 4883 да 4989 або на 2,2%) у значнай ступені абумоўлены актывізацыяй работы праваахоўных органаў па выяўленні злачынстваў у сферы эканомікі і высокіх тэхналогій.
Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва ў вобласці склаў 42,4, што ніжэй за рэспубліканскі (47,2) паказчык.
На 6,5% менш злачынстваў зарэгістравана па лініі крымінальнага вышуку, на 3,3% скарацілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, знізілася колькасць здзейсненых хуліганстваў (на 26,8%), крадзяжоў (на 6,8%).
Паменшылася колькасць злачынстваў, здзейсненых у грамадскіх месцах (з 893 да 837), а таксама асобамі, якія маюць судзімасць (з 1339 да 1305).
Разам з тым, у шэрагу рэгіёнаў вобласці аператыўная абстаноўка пагоршылася.
Рост злачыннасці адзначаецца ў 14 рэгіёнах вобласці, найбольш значны – у Шумілінскім, Браслаўскім, Россонскім, Дубровенскім раёнах.
Найбольш высокі ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва зарэгістраваны ў Шумілінскім, Дубровенскім, Віцебскім, Сенненскім, Талачынскім, Ушацкім, Россонскім, Верхнядзвінскім, Чашніцкім, Міёрскім раёнах.
Асноўнымі праблемнымі пытаннямі ў стане злачыннасці ў вобласці застаюцца папярэджанне злачынстваў супраць жыцця грамадзян (колькасць забойстваў з замахамі узрасла ў вобласці на 18,2%), карыслівых злачынстваў (павялічылася колькасць зарэгістраваных вымагальніцтваў на 200,0%, рабаванняў на 15,3%,
махлярскіх дзеянняў на 19,5%), а таксама пераадолення п'янства і алкагалізму (у стане алкагольнага ап'янэння здзейснена 1018 (735;+38,5%) злачынстваў, або 28,2% ад усіх злачынстваў).
На пасяджэнні было адзначана, што не ўсімі пракурорамі на месцах эфектыўна выкарыстоўваюцца прадастаўленыя паўнамоцтвы ў мэтах умацавання законнасці і барацьбы са злачыннасцю.
Не ўсімі пракурорамі ажыццяўляецца эфектыўны нагляд за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў, не заўсёды своечасова аналізуюцца прычыны росту асобных катэгорый злачынстваў.
Не паўсюль надаецца належная ўвага праблеме папярэджання п'янства і алкагалізму. Нягледзячы на тое, што значная колькасць правапарушэнняў здзяйсняецца грамадзянамі ў нецвярозым стане, асобнымі пракурорамі ў бягучым годзе праверкі выканання заканадаўства аб барацьбе з п'янствам не праводзіліся.
Мае патрэбу ў павышэнні эфектыўнасць работы па папярэджанні здзяйснення новых злачынстваў асобамі, якія маюць судзімасць.
Вялікая ўвага на пасяджэнні была ўдзелена пытанням нагляду пракурорамі за выкананнем правоў і свабод грамадзян.
Застаецца актуальнай для вобласці і праблема гібелі людзей, асабліва дзяцей, ад знешніх фактараў, на што таксама было звернута ўвага пракурораў.
У бягучым годзе на вадзе загінула 35 (26) чалавек, у тым ліку 3 (1) дзіця, пры гэтым у стане алкагольнага ап'янэння знаходзілася 16 чалавек.
У выніку атручвання алкаголем у вобласці загінула 141 (111) чалавек, няшчасных выпадкаў на вытворчасці (загінула 12 (11) чалавек, атрымалі цяжкія траўмы 35 (39) чалавек). Факты вытворчага траўматызму зарэгістраваны ў Глыбоцкім, Докшыцкім, Лепельскім, Лёзненскім, Полацкім, Пастаўскім, Талачынскім, Шумілінскім, Аршанскім раёнах, г.Наваполацку, г.Віцебску.
Па выніках абмеркавання калегіяй пракуратуры вобласці прынята адпаведнае рашэнне, у якім намечаны канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці пракурорскага нагляду.
У рабоце калегіі прыняў удзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дубаў А.В., работнікі
абласнога апарату, пракуроры гарадоў і раёнаў вобласці.
Начальнік
арганізацыйна-кантрольнага
аддзела пракуратуры вобласці
І.Марозаў