Падведзены вынікі штогадовага адкрытага абласнога конкурсу на атрыманне прэмій Віцебскага аблвыканкама таленавітым маладым вучоным і спецыялістам
Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 2 ліпеня 2020 г. № 382 падведзены вынікі штогадовага адкрытага абласнога конкурсу на атрыманне прэмій Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым вучоным і спецыялістам.
Па конкурсным раздзеле ”Фундаментальныя даследаванні“ лаўрэатамі прэміі сталі:
- Земко Вікторыя Юр’еўна – аспірант кафедры анестэзіялогіі і рэанімалогіі з курсам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт“ (за працу ”Сістэмная запаленчая рэакцыя пры цяжкай бактэрыяльнай пнеўманіі: малекулярна-генетычныя механізмы патагенезу і іх прагнастычная роля ў ацэнцы эфектыўнасці антыбактэрыяльнай тэрапіі“);
- Караулова Таццяна Барысаўна – аспірант кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“ (за працу ”Фітынгавыя мноствы канечнай групы“);
Па конкурсным раздзеле ”Прыкладныя даследаванні і распрацоўкі“ лаўрэатамі прэміі сталі:
- калектыў аўтараў: Далматава Вікторыя Віктараўна – аспірант кафедры хіміі установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“ і Кацнельсон Кацярына Іосіфаўна – выкладчык кафедры хіміі установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“ (за працу ”Дзеянне фактараў навакольнага асяроддзя на метабалізм прэснаводных лёгкіх малюскаў, якія выкарыстоўваюцца ў біяманіторынгу“);
- Лавіцкі Антон Аляксеевіч – загадчык кафедры замежных моў і міжкультурных камунікацый Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ”Міжнародны ўніверсітэт ”МІТСО“, кандыдат філалагічных навук (за працу ”Судовая эксперталогія: злачынствы, здзейсненыя вербальным спосабам (вызначэнне, колькасныя характарыстыкі)“);
- Раманава Вольга Станіславаўна – дацэнт кафедры ўліку,фінансаў, лагістыкі і менеджменту ўстановы адукацыі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт", кандыдат эканамічных навук (за працу "Бухгалтарскі ўлік і аналіз мінеральных рэсурсаў у кантэксце канцэпцыі прыроднага капіталу");
- Сатнікава Алена Ігараўна – аспірантка кафедры прыкладной псіхалогіі ўстановы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава" (за працу "Папярэджанне булінгу сярод дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў пры дапамозе прасацыяльных паводзін").