Падведзены вынікі работы
У выступленнях кіраўнікоў структурных падраздзяленняў аблапарата адзначалася, што ў бягучым годзе на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 8235 злачынстваў, што на 108 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 69,0, што ніжэй рэспубліканскага (74,8) паказчыка.
Рост злачыннасці адбыўся ў 6 рэгіёнах - у г.Віцебску, Браслаўскім, Лёзненскім, Пастаўскім, Ушацкім, Шумілінскім раёнах.
Павялічылася колькасць забойстваў з замахамі (з 44 да 46), хуліганстваў - (са 125 да 186), махлярстваў – (з 67 да 130).
Узрасла колькасць злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, групай асоб, у моладзевым асяроддзі, у сувязі з чым пракурорам варта запатрабаваць ад суб'ектаў прафілактыкі больш актыўных дзеянняў па папярэджанні правапарушэнняў.
На нарадзе адзначалася, што органамі пракуратуры вобласці за 9 месяцаў 2016 г. праведзена 1020 агульнанаглядных праверак, па выніках якіх унесена 1145 прадстаўленняў, вынесена 1097 прадпісанняў, прынесена 592 пратэсты. Узрасла колькасць асоб, папярэджаных аб недапушчальнасці парушэнняў закона.
Па патрабаванні пракурораў да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 3 394 чалавекі, да матэрыяльнай адказнасці - 896 фізічных асоб і 297 юрыдычных асоб. Узбуджана 16 крымінальных спраў.
Нягледзячы на актыўнае ажыццяўленне нагляду за выкананнем заканадаўства пракурорам Лёзненскага, Талачынскага, Гарадоцкага раёнаў і г.Наваполацка патрабуецца актывізаваць намаганні на дадзеным участку працы.
У вобласці застаецца актуальнай праблема гібелі людзей ад знешніх фактараў, на што пракурорам варта звярнуць асаблівую ўвагу падчас нагляднай дзейнасці.
У бягучым годзе адбылося 312 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінула 64 чалавекі і 336 паранены. Пры гэтым 36 ДТЗ здзейснена кіроўцамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Рост дарожна-транспартных здарэнняў, што пацягнулі
У вобласці адбылося 510 пажараў, у якіх загінула 49 чалавек і 29 траўмаваны. Агнём знішчана 106 будынкаў, 106 тон кармоў, 32 адзінкі тэхнікі. Агульныя эканамічныя страты склалі 58725 млн. рублёў. У выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 19 чалавек, 70 - атрымалі цяжкія траўмы.
У цэлым, абмеркаванне названых пытанняў паказала, што праблемы забеспячэння грамадскай бяспекі і дысцыпліны носяць актуальны характар і патрабуюць прыняцця дадатковых кіраўніцкіх рашэнняў.
У ходзе нарады выпрацаваны алгарытм дзеянняў пракуратуры на бліжэйшую перспектыву, дадзены канкрэтныя даручэнні кіраўнікам структурных падраздзяленняў пракуратуры вобласці, гаррайпракурорам на месцах, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці пракурорскай дзейнасці.
Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Віталій Журба.