Падведзены вынікі працы органаў пракуратуры вобласці за 2017 год і дадзена ацэнка дзейнасці кожнаму звену ў пракурорскай сістэме
26 студзеня 2018 г. на пасяджэнні калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці падведзены вынікі работы органаў пракуратуры вобласці за 2017 год і дадзена ацэнка дзейнасці кожнаму звену ў пракурорскай сістэме.
Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Дубаў А.В., адзначыўшы станоўчыя вынікі работы пракуратуры вобласці, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пракурорскім работнікам дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь: медаль «За бездакорную службу» II ступені - начальніку аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Януковіч І.В.; медаль «За бездакорную службу» III ступені – пракурору Сенненскага раёна Лісоўскаму І.Л. і пракурору Шаркаўшчынскага раёнаВяцюгову А.Б.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленне ініцыятывы, актыўнасці, асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку, высокія вынікі работы па канкрэтных напрамках дзейнасці, творчы падыход да выконваемай работы, веданне заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі прыказам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь прызнана лепшым пракурорскім работнікам 2017 года і занесена на Дошку гонару Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь з выплатай аднаразовага грашовага заахвочвання намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Федарэнка Н.В.,лепшым памочнікам пракурора раёна 2017 года прызнана памочнік пракурора Міёрскага раёна Барысенка В.Г., якая таксама занесена на Дошку гонару Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь з выплатай аднаразовага грашовага заахвочвання.
Акрамя гэтага, Генеральным пракурорамРэспубліцы Беларусь прысвоены класны чын на адну ступень вышэй за вызначаны па займаемай пасадзе - старэйшы саветнік юстыцыі старэйшаму памочніку пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Валкову А.В.,Ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь узнагароджаны старэйшы пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Антанёнка А.А.,каштоўным падарункам – намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах Сашчэка А.Г., аб'яўлена паGruß пракурору Докшыцкага раёна Куратніку С.А., Віцебскаму транспартнаму пракурору Царыкаву А.В.
Пракурорам Віцебскай вобласці Сушчынскім В.В. аб'яўлена падзяка з выплатай прэміі старэйшаму памочніку пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства Казловай Е.Л.; старэйшаму пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю Дзярбянёвай В.В., намесніку пракурора Віцебскага раёна Шастапалаву М.Н.; старэйшаму памочніку пракурора г.Віцебска Ісачанку Е.В.; каштоўным падарункам узнагароджаны: старэйшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Мергурыеў Д.А., старэйшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Грыцкевіч А.Л.; старэйшы памочнік пракурора Віцебскага раёна Барысенка Н.А.; выплачана аднаразовае грашовае ўзнагароджанне: старэйшаму памочніку пракурора вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяўрукавай Н.А., намесніку пракурора Сенненскага раёна Азарушкінай Е.А., старэйшаму памочніку пракурора Аршанскага раёна Варапаеву Д.А., старэйшаму інспектару аддзела рэжымна-сакрэтнай дзейнасці і справаводства пракуратуры вобласці Архіпавай Ю.А., загадчыку канцылярыі пракуратуры Браслаўскага раёна Абаевай С.Р., кіроўцу пракуратуры Лепельскага раёна Тухту В.І.
Прызнанылепшымі пракурорскімі работнікамі і работнікамі пракуратуры вобласці 2017 года і занесены на Дошку гонару пракуратуры Віцебскай вобласці з выплатай аднаразовага грашовага заахвочвання:начальнік аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Балеева В.Г., начальнік аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Чудакоў Р.А., намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Смалянко Ю.Л., пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры вобласці Прыгун С.А., галоўны спецыяліст аддзела фінансавання і бухгалтарскага ўліку пракуратуры вобласці Ляхава А.В., пракурор Сенненскага раёна Лісоўскі І.Л., намеснік пракурора Браслаўскага раёна Галімбоўскі С.С., старшы памочнік пракурора г.Віцебска Пруднікава Е.В., старшы памочнік пракурора Талачынскага раёна Самсонава В.М., загадчык канцылярыі пракуратуры Талачынскага раёна Альхімовіч Л.А.
Акрамя гэтага, Ганаровай грамотай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Волкаў А.В.
Паважаныя калегі! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі, асабістага дабрабыту і даўгалецця, поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне на карысць працвітання роднай Беларусі!
І.Багамолава, начальнік
аддзела кадраў і
ідэалагічнай
работы пракуратуры вобласці