Падведзены вынікі работы суб'ектаў прафілактыкі па выкананні Комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці на 2017 год
У межах выканання мерапрыемстваў Праграмы ў гарадах і раёнах вобласці адказнымі выканаўцамі выпрацоўваліся і рэалізоўваліся комплексныя меры па ліквідацыі прычын і умоў, якія спрыяюць здзяйсненню грамадска небяспечных дзеянняў, звязаных з экстрэмізмам, тэрарызмам, карупцыяй, незаконным абаротам зброі, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, гандлем людзьмі, незаконнай міграцыяй. На сістэмнай аснове прымаліся меры па сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі асоб, якія прыбылі з папраўчых устаноў. Ажыццяўляўся кантроль за станам пустуючых збудаванняў, гарышчаў, падвальных і тэхнічных памяшканняў. Праводзіліся Pмерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.
За 10 месяцаў 2017 г. на тэрыторыі вобласці адзначаецца зніжэнне злачыннасці на 3,5% (з 9095 да 8781), каэфіцыент злачыннасці на 10 тыс. насельніцтва склаў 73,9, што ніжэй за сярэднярэспубліканскі паказчык – 75,9. Паменшылася колькасць забойстваў (-47,7%), рабаванняў (-15,1%), крадзяжоў (-12,9%), хуліганстваў (-16,9%).
Скарацілася колькасць злачынстваў, здзейсненых асобамі, якія маюць судзімасць (-6,4%), якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення (-3,9%), у групе асоб (-9,2%), непаўналетнімі (-23,3%).
Разам з тым, у вобласці захоўваюцца многія аб'ектыўныя і суб'ектыўныя фактары, якія аказваюць адмоўнае ўздзеянне на стан злачыннасці, што абумоўлівае неабходнасць працягу сістэмнай работы ўсіх дзяржаўных органаў і грамадскіх фарміраванняў па забеспячэнні правапарадку.
За 10 мес. 2017 года адзначаецца павелічэнне колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў па лініі ўсіх службаў з 1038 да 1191 (+14,7%), па лініі крымінальнага вышуку з 367 да 452 (+23,2%). Зафіксаваны рост наўмыснай прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (+15,3%), рабаванняў (+46,7%), згвалтаванняў (+200%), махлярстваў (+41,6%), вымагальніцтваў (+80%), крадзяжоў аўтранспарту (+94,4%).
Не паўсюль наладжана праца па выкананні мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў, у тым ліку пры ажыццяўленні закупак, як за кошт бюджэтных, так і за кошт уласных сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў.
У бягучым годзе пракурорамі выяўляліся парушэнні парадку арганізацыі і правядзення закупак у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, ва ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, (падпарадкаваных ім установах), у сістэме КУП «Віцебскаблдарбуд» і філіялах, якія ўваходзяць у яго структуру, у камітэце па сельскай гаспадарцы Віцебскага аблвыканкама, і, адпаведна, у арганізацыях аграпрамысловага комплексу рэгіёна, у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у будаўнічай галіне рэгіёна.
Мясцовымі органамі выканаўчай улады варта больш увагі надаваць рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў, якія спрыяюцьузнікненню надзвычайных сітуацый і гібелі людзей.
Па выніках 10 месяцаў 2017 года паказчыкі па ўкараненні сістэм відэаназірання аб'ектаў, якія падлягаюць абавязковаму аснашчэнню сістэмамі відэаназірання, ніжэйшыя за сярэднеабласныя (66,6%) у Сенненскім (40,5%), Полацкім (41%), Лёзненскім (41,5%), Гарадоцкім (48,8%), Докшыцкім (49,1%), Верхнядзвінскім (53,8%), Пастаўскім (56,7%), Шумілінскім (56,8%), Лепельскім (58%) раёнах, Кастрычніцкім раёне г.Віцебска (52,8%).
Дастаткова востра на тэрыторыі вобласці стаіць праблема гібелі людзей на пажарах. На 01.11.2017 пры зніжэнні колькасці пажараў на 3% (з 579 да 563), адзначаецца павелічэнне гібелі людзей на 14% (з 59 да 67), траўматызму на 27,8% (з 36 да 46). Найбольшы рост гібелі людзей на пажарах дапушчаны ў Верхнядзвінскім (з 0 да 7), Гарадоцкім (з 0 да 3), Докшыцкім (з 1 да 5), Расонскім (з 0 да 2), Сенненскім (з 1 да 4), Талачынскім (з 2 да 3) раёнах.
У адпаведнасці з раздзелам 5 Праграмы органамі унутраных спраў, пракуратуры, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі на пастаяннай аснове праводзілася мерапрыемствы па папярэджанні
правопарушэнняў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці.Вынікі праверак сведчаць аб тым, што факты разукамплектавання тэхнікі, у тым ліку асобных вузлоў і агрэгатаў у выніку празмерна доўгага рамонту, па-ранейшаму носяць распаўсюджаны характар. На момант пачатку ўборачнай кампаніі не была забяспечана належная гатоўнасць збожжаўборачнай і іншай тэхнікі да правядзення ўборачных работ.
Прыніжаны кантроль з боку кіраўніцтва сельскагаспадарчых арганізацый за выкананнем працоўнай дысцыпліны работнікамі у перыяд правядзення масавых палявых работ спрыяў знаходжанню работнікаў на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янення (Віцебскі, Браслаўскі, Докшыцкі і іншыя раёны).
Выяўлены шматлікія факты допуску да кіравання транспартнымі сродкамі асоб, якія не маюць права кіравання, у тым ліку паўторна ў КУПСХП «Дрысенскі», ААТ «Прудзінкі», КУПСХП «Коханавічы», ААТ «Белькаўшчына» Верхнядзвінскага раёна, ААТ «Каманіна» Дубровенскага раёна.
Доўгі час аб'екты сельгаспрадпрыемстваў не прыводзяцца ў належны супрацьпажарны стан. Праверкамі паўсюды выяўлены тыповыя парушэнні: ігнараванне нормаў бяспекі пры вытворчасці агнявых работ, не поўнае забеспячэнне тэхнікі і будынкаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, не забеспячэнне аб'ектаў вадой для мэт пажаратушэння, адсутнасць маланкааховы. Па выніках выяўленых парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 30 работнікаў гаспадарак.
Суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў надаецца ўвага папярэджанню злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін, прымяненню мер адміністрацыйнага уздзеяння ў дачыненні да асоб, якія здзейснілі правапарушэнні ў гэтай сферы. У вобласці функцыянуе 266 саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, якімі прымаюцца пэўныя меры па папярэджанні правапарушэнняў па месцы жыхарства грамадзян.
Аднак, да гэтага часу дзейнасць некаторых з іх не носіць папераджальнага і сістэмнага характару. Планы работ распрацоўваюцца без улікукримінагеннай абстаноўцы на падведамаснай тэрыторыі. Не заўсёды своечасова выяўляюцца асобы, схільныя да супрацьпраўных паводзінаў, не выкарыстоўваюцца прадастаўленыя паўнамоцтвы ў арганізацыі індывідуальна-прафілактычнай працы.
Абагульненне паказала, што не паўсюль на месцах праводзяцца актыўныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, вызваленымі з папраўчых устаноў, папраўчых устаноў адкрытага тыпу, арыштных дамоў, а таксама грамадзянамі, якія вярнуліся са спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў.
Рост колькасці злачынстваў, учыненых судзімымі асобамі, адзначаецца ў Глыбоцкім (з 52 да 94 злачынстваў), Пастаўскім (з 36 да 53), Сенненскім (з 50 да 57), Шумілінскім (з 46 да 53), Ушацкім (з 24 да 30), Браслаўскім (з 29 да 33), Мёрскім (з 34 да 37) раёнах.
Высокая ўдзельная вага паўторных злачынстваў у Глыбоцкім (48,5%), Шумілінскім (40,8%), Полацкім (41,1%), Талачынскім (40,1%), Ушацкім (40%) раёнах.
Аналіз прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню злачынстваў, сведчыць, што значны ўплыў на ўзровень рэцыдыўнай злачыннасці аказвае незанятасць судзімых асоб грамадска карыснай працай. Актуальнымі застаюцца праблемы здзяйснення злачынстваў праблемнымі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння.
Праведзеныя пракуратурай праверкі паказалі, што праца суб'ектаў прафілактыкі на дадзеным напрамку патрабуе далейшага ўдасканалення, укаранення новых формаў выпраўленчага і прафілактычнага ўздзеяння ў дачыненні да асоб, схільных да здзяйснення паўторных злачынстваў, з выкарыстаннем усяго патэнцыялу як агульнай, так і індывідуальнай прафілактыкі.
Па выніках падвядзення вынікаў выпрацаваны адпаведныя арганізацыйна-практычныя рашэнні, накіраваныя на ўстараненне выяўленых парушэнняў законнасці ў дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі, своечасовае папярэджанне п'янства і алкагалізму, актывізацыю саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, папярэджанне злачынстваў, учыненых на глебе сямейна-бытавых адносін.
Старшы памочнік пракурора вобласці К.Шыенок.