Падведзены вынікі вышэйшай юрыдычнай прэміі «Фемида»

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня юрыста адбылося ўручэнне ўзнагароды грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» – вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда».

Яе ўдастоіліся прадстаўнікі юрыдычнай супольнасці, якія ў сваёй прафесійнай дзейнасці ўнеслі значны асабісты ўклад у фарміраванне прававой дзяржавы, умацаванне заканадаўства і правапарадку, абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

У намінацыі «Пракуратура» ўзнагароджана Балеева Аксана Генадзьеўна, начальнік аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах.

Калектыў пракуратуры вобласці віншуе Аксану Генадзьеўну з заслужанай узнагародай!

Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці