|
|
ЗАЦВЕРДЖАНА Распараджэнне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 30.05.2023 № 131р |
ПАЛАЖЭННЕ
ПАЛАЖЭННЕ
аб палітыцы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў дачыненні да апрацоўкі персанальных даных
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Сапраўднае Палажэнне вызначае палітыку аблвыканкама ў дачыненні да апрацоўкі персанальных даных (далей – Палітыка).
2. Палітыка распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» (далей – Закон № 99-З) і іншымі актамі заканадаўства аб персанальных даных у мэтах забеспячэння абароны персанальных даных, а таксама правоў фізічных асоб пры апрацоўцы іх персанальных даных.
3. У сапраўднай Палітыцы выкарыстоўваюцца тэрміны і іх азначэнні ў значэннях, устаноўленых у артыкуле 1 Закона № 99-З.
4. Дзеянне сапраўднай Палітыкі распаўсюджваецца на ўсе спосабы апрацоўкі персанальных даных у аблвыканкаме з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі і без іх выкарыстання.
ГЛАВА 2
МЭТЫ І ПРАВЫЯ АСНОВЫ АПРАЦОЎКІ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
5. Аблвыканкам з'яўляецца аператарам, які ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных.
6. Аблвыканкам ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных у мэтах:
апрацоўкі персанальных даных кандыдатаў на працаўладкаванне;
афармлення працоўных (службовых) адносін, а таксама ў працэсе працоўнай (службовай) дзейнасці суб'екта персанальных даных;
вядзення кадравага рэестра аблвыканкама, фарміравання рэзерву кадраў;
вядзення воінскага ўліку;
налічэння і выплаты заработнай платы;
прызначэння і выплаты пенсій, дапамог;
выплаты грашовых узнагарод у адпаведнасці з заканадаўствам;
вядзення індывідуальнага (персаніфікаванага) ўліку звестак аб застрахаваных асобах;
разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, ажыццяўлення папярэдняга запісу на асабісты прыём, афармлення паступіўшых званкоў на «гарачую лінію»;
ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, разгляду адміністрацыйных скаргаў;
разгляду запытаў дзяржаўных органаў (у дачыненні да асоб, указаных у запытах);
вядзення адміністрацыйнага працэсу;
апрацоўкі персанальных даных, калі такія даныя указаны ў дакуменце, адрасаваным у аблвыканкам і падпісаным суб'ектам персанальных даных;
заключэння, выканання, змянення, спынення цывільна-прававых дагавораў;
прадастаўлення арэнднага жылля ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2014 г. № 535 «Аб арэндным жыллі»;
правядзення «прамых тэлефонных ліній»;
забеспячэння прапускнога рэжыму;
выканання іншых абавязкаў (паўнамоцтваў), прадугледжаных заканадаўствам.
7. Аблвыканкам ажыццяўляе апрацоўку толькі тых персанальных даных, якія неабходны для дасягнення заяўленых мэт, і не дапускае іх празмернай апрацоўкі.
8. Апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца са згоды суб'екта персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам, калі апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца без атрымання такой згоды.
Згода суб'екта персанальных даных уяўляе сабой свабоднае, адназначнае, інфармаванае выражэнне яго волі, пасродкам якога ён дазваляе апрацоўку сваіх персанальных даных.
ГЛАВА 3
КАТЭГОРЫІ СУБ'ЕКТАЎ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ, ЧЫІ ДАНЫЯ ПАДВЯРГАЮЦЦА АПРАЦОЎЦЫ. ПЕРАЛІК АПРАЦОЎВАЕМЫХ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
9. Аблвыканкам апрацоўвае персанальныя даныя наступных катэгорый суб'ектаў персанальных даных:
кандыдатаў на працаўладкаванне ў аблвыканкам;
работнікаў аблвыканкама, у тым ліку звольненых, а таксама членаў іх сем'яў і блізкіх сваякоў;
кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый, у тым ліку звольненых, а таксама членаў іх сем'яў і блізкіх сваякоў;
кандыдатаў на працаўладкаванне ў іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі ў выпадках пагаднення прызначэння на пасады ў устаноўленым парадку;
кантрагентаў – фізічных асоб, прадстаўнікоў кантрагентаў –юрыдычных асоб, у тым ліку патэнцыяльных;
фізічных асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс;
кандыдатаў для ўключэння ў рэзерв кадраў;
асоб, уключаных у кадравы рэестр аблвыканкама;
фізічных асоб, у дачыненні да якіх прадстаўлены дакументы аб заахвочванні;
наведвальнікаў і (або) карыстальнікаў інфармацыйных сістэм (рэсурсаў) аблвыканкама;
фізічных асоб, даныя якіх указаны ў зваротах і іншых дакументах, адрасаваных аблвыканкаму;
фізічных асоб, якія звярнуліся за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, а таксама падаўшых адміністрацыйныя скаргі;
фізічных асоб, якія звярнуліся на «прамую тэлефонную лінію» і «гарачую лінію» аблвыканкама;
фізічных асоб, якія выразілі згоду на апрацоўку персанальных даных;
наведвальнікаў аблвыканкама;
іншых асоб у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
10. Да персанальных даных, якія апрацоўваюцца ў аблвыканкаме, адносяцца:
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), у тым ліку папярэднія прозвішчы, імёны, імёны па бацьку ў выпадку іх змянення;
лік, месяц, год нараджэння;
месца нараджэння;
пол;
звесткі аб грамадзянстве (падданстве), у тым ліку папярэднія грамадзянствы, іншыя грамадзянствы;
пашпартныя даныя або даныя іншага дакумента, які пасведчвае асобу;
ідэнтыфікацыйны нумар;
адрас рэгістрацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання), адрас фактычнага пражывання;
нумары працоўных, хатніх (стацыянарных) і мабільных тэлефонаў, адрас электроннай пошты або звесткі аб іншых спосабах сувязі;
рэквізіты пасведчання сацыяльнага страхавання;
звесткі аб сямейным становішчы, складзе сям'і, блізкіх сваяках;
звесткі аб працоўнай дзейнасці;
звесткі аб воінскім уліку і рэквізіты дакументаў воінскага ўліку;
звесткі аб адукацыі (калі і якія адукацыйныя, навуковыя і іншыя арганізацыі скончыў, нумары дакументаў аб адукацыі (навучанні), спецыяльнасць па дакуменце аб адукацыі, кваліфікацыя);
звесткі аб навуковай ступені;
звесткі аб валоданні замежнымі мовамі, уключаючы ўзровень валодання;
фатаграфія;
звесткі аб дзяржаўных узнагародах, іншых узнагародах і знаках адрознення;
звесткі аб перападрыхтоўцы і (або) павышэнні кваліфікацыі;
звесткі аб сацыяльных льготах;
звесткі аб наяўнасці выканаўчай вытворчасці ў органах прымусовага выканання;
звесткі аб судзімасці, прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці;
іншыя даныя ў адпаведнасці з заканадаўствам.
11. Змест і аб'ём апрацоўваемых аблвыканкамам персанальных даных кожнай катэгорыі суб'ектаў персанальных даных вызначаюцца неабходнасцю дасягнення канкрэтных мэт іх апрацоўкі.
ГЛАВА 4
ПАРАДАК І ЎМОВЫ АПРАЦОЎКІ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
12. Апрацоўка персанальных даных аблвыканкамам уключае збор, сістэматызацыю, захоўванне, змяненне, выкарыстанне, абязлічванне, блакіраванне, распаўсюджванне, прадастаўленне, выдаленне, іншыя дзеянні або сукупнасць дзеянняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
13. Пры апрацоўцы персанальных даных аблвыканкам прымае неабходныя прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры па забеспячэнні абароны персанальных даных ад несанкцыянаванага або выпадковага доступу да іх, змянення, блакіравання, капіравання, распаўсюджвання, прадастаўлення, выдалення персанальных даных, а таксама ад іншых супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да персанальных даных.
14. Апрацоўка персанальных даных ад імя аблвыканкама або ў яго інтарэсах можа ажыццяўляцца ўпаўнаважанымі асобамі на падставе актаў заканадаўства, рашэнняў адпаведных дзяржаўных органаў, дагавора (пагаднення), заключанага паміж аблвыканкамам і трэцяй асобай у адпаведнасці з заканадаўствам.
15. У выпадку, калі аблвыканкам даручае апрацоўку персанальных даных упаўнаважанай асобе, адказнасць перад суб'ектам персанальных даных за дзеянні названай асобы нясе аблвыканкам. Упаўнаважаная асоба нясе адказнасць перад аблвыканкамам.
16. Апрацоўка персанальных даных аблвыканкамам ажыццяўляецца наступнымі спосабамі:
з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі;
без выкарыстання сродкаў аўтаматызацыі.
17. Аблвыканкам перадае персанальныя даныя:
суб'екту персанальных даных у дачыненні яго самога – без абмежаванняў, акрамя выпадкаў, прама прадугледжаных патрабаваннямі заканадаўства;
трэцім асобам – у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
18. Захоўванне персанальных даных ажыццяўляецца ў форме, якая дазваляе ідэнтыфікаваць суб'екта персанальных даных, не даўжэй, чым гэтага патрабуюць мэты апрацоўкі персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, калі тэрмін захоўвання ўстаноўлены заканадаўствам.
19. Умовамі спынення апрацоўкі персанальных даных могуць з'яўляцца дасягненне мэт апрацоўкі персанальных даных, заканчэнне тэрміну апрацоўкі персанальных даных, адкліканне згоды суб'екта персанальных даных на апрацоўку яго персанальных даных, а таксама выяўленне супрацьпраўнай апрацоўкі персанальных даных.
ГЛАВА 5
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ АБЛВЫКАНКАМА І СУБ'ЕКТА ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
20. Пры апрацоўцы персанальных даных аблвыканкам мае права:
атрымліваць ад суб'екта персанальных даных дакладную інфармацыю і (або) дакументы, якія змяшчаюць персанальныя даныя;
запытваць у суб'екта персанальных даных інфармацыю аб актуальнасці і дакладнасці прадастаўленых персанальных даных;
адмовіць суб'екту персанальных даных у задавальненні патрабаванняў аб спыненні апрацоўкі яго персанальных даных і (або) іх выдаленні пры наяўнасці падстаў для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаных заканадаўствам, у тым ліку калі яны з'яўляюцца неабходнымі для заяўленых мэт іх апрацоўкі, з паведамленнем пра гэта суб'екта персанальных даных у пятнаццацідзённы тэрмін.
21. Пры апрацоўцы персанальных даных аблвыканкам абавязаны:
тлумачыць суб'екту персанальных даных яго правы, звязаныя з апрацоўкай персанальных даных;
атрымліваць згоду суб'екта персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам;
забяспечваць абарону персанальных даных у працэсе іх апрацоўкі;
прадастаўляць суб'екту персанальных даных інфармацыю аб яго персанальных даных, а таксама аб прадастаўленні яго персанальных даных трэцім асобам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам;
уносіць змяненні ў персанальныя даныя, якія з'яўляюцца няпоўнымі, састарэлымі або недакладнымі, за выключэннем выпадкаў, калі іншы парадак унясення змяненняў у персанальныя даныя ўстаноўлены заканадаўчымі актамі альбо калі мэты апрацоўкі персанальных даных не прадугледжваюць наступных змяненняў такіх даных;
спыняць апрацоўку персанальных даных, а таксама ажыццяўляць іх выдаленне або блакіраванне (забяспечваць спыненне апрацоўкі персанальных даных, а таксама іх выдаленне або блакіраванне ўпаўнаважанай асобай) пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаных заканадаўствам;
паведамляць Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных аб парушэннях сістэм абароны персанальных даных неадкладна, але не пазней за тры працоўныя дні пасля таго, як аблвыканкаму стала вядома аб такіх парушэннях, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных;
ажыццяўляць змяненне, блакіраванне або выдаленне недакладных або атрыманых незаконным шляхам персанальных даных суб'екта персанальных даных па патрабаванні Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных, калі іншы парадак унясення змяненняў у персанальныя даныя, іх блакіравання або выдалення не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі;
выконваць іншыя патрабаванні Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб персанальных даных;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам.
22. Суб'ект персанальных даных мае права:
на атрыманне інфармацыі, якая тычыцца апрацоўкі яго персанальных даных;
на ўнясенне змяненняў у яго персанальныя даныя ў выпадку, калі персанальныя даныя з'яўляюцца няпоўнымі, састарэлымі або недакладнымі;
на адкліканне згоды на апрацоўку персанальных даных;
на атрыманне інфармацыі аб прадастаўленні яго персанальных даных трэцім асобам;
на спыненне апрацоўкі яго персанальных даных, уключаючы іх выдаленне, пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі персанальных даных, прадугледжаных заканадаўствам;
на абскарджанне дзеянняў (бяздзейнасці) і рашэнняў аблвыканкама, якія парушаюць яго правы пры апрацоўцы персанальных даных, у Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
на ажыццяўленне іншых правоў, прадугледжаных заканадаўствам.
ГЛАВА 6
ТРАНСГРАНІЧНАЯ ПЕРАДАЧА ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ
23. Аблвыканкам да пачатку ажыццяўлення трансгранічнай перадачы персанальных даных абавязаны пераканацца ў тым, што замежнай дзяржавай, на тэрыторыю якой меркуецца ажыццяўляць перадачу персанальных даных, забяспечваецца належны ўзровень абароны правоў суб'ектаў персанальных даных.
Трансгранічная перадача персанальных даных на тэрыторыі замежных дзяржаў, якія не адпавядаюць вышэйзгаданаму патрабаванню, можа ажыццяўляцца толькі ў выпадках, прадугледжаных у пункце 1 артыкула 9 Закона № 99-З.
24. Пералік краін, на тэрыторыі якіх забяспечваецца належны ўзровень абароны правоў суб'ектаў персанальных даных, вызначаны Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных.