Станоўчыя вынікі не застаюцца незаўважанымі…
22 мая 2019 г. на пасяджэнні калегіі пракуратуры вобласці падведзены вынікі праведзенай комплекснай праверкі арганізацыі работы пракуратуры Полацкага раёна. Дадзеная праверка паказала, што дзякуючы мэтанакіраванасці і настойлівасці пракурора Полацкага раёна Трошко С.А., высокай арганізаванасці, зладжанасці і выразнасці ў рабоце калектыву пракуратуры раёна ўдалося забяспечыць законнасць і правапарадак у рэгіёне, дасягнуць эфектыўнага забеспячэння законных правоў і інтарэсаў грамадзян, грамадства, дзяржавы.
Забяспечаны стабільна высокія паказчыкі ў рабоце па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў. Эфектыўна і вынікова ажыццяўляецца нагляд за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў. На належным узроўні рэалізуецца каардынуючая роля пракурора, мерапрыемствы па каардынацыі дзейнасці праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў рэгіёну па барацьбе з карупцыяй, прафілактыцы карупцыйных праяў, а таксама ажыццяўляецца нагляд за выкананнем антыкарупцыйнага заканадаўства, у тым ліку ў сферы дзяржаўных закупак, што аказвае рэальны станоўчы ўплыў на стан законнасці ў рэгіёне.
Станоўчыя вынікі работы сталі магчымымі за кошт правільнай арганізацыі работы па дадзеных напрамках пракурорскай дзейнасці пракурорам Полацкага раёна Трошко С.А., а таксама ініцыятыўнасці, добрасумленнасці і адказнасці пры выкананні ўскладзеных службовых абавязкаў старэйшымі памочнікамі пракурора Полацкага раёна Карыцька А.В. і Патанейка В.І.
Прыемна адзначыць, што дамагчыся высокіх вынікаў у наглядзе могуць і маладыя супрацоўнікі. Стаж службы ў органах пракуратуры Карыцька А.В. складае крыху больш за два гады, Патанейка В.І. - амаль пяць гадоў. Аднак, іх прафесіяналізму могуць пазайздросціць і больш дасведчаныя калегі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы в.а. пракурора вобласці Ігар Коржаў у прысутнасці калег па рабоце за дасягнутыя поспехі, адказнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў уручыў падзякі пракурора вобласці пракурору Полацкага раёна
Трошка С.А., а таксама работнікам пракуратуры – Карыцьку А.В. і Патанейку В.І.Для калег гэта пацвярджэнне, што прымяненне мер заахвочвання за вынікі сваёй працы залежаць толькі ад іх саміх.
Начальнік
аддзела кадраў
і
ідэалагічнай работы
пракуратуры
вобласці
Т.
Лісоўская.