Памятаць мінулае – ствараць будучыню! Памяць народа не перакрэсліць
Старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Сяргей Кір'янаў прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Памятаць мінулае – ствараць будучыню! Памяць народа не перакрэсліць», з выхаванцамі аздараўленчага лагера «Парус», які дзейнічае на базе УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 ім. Ф. Скарыны».
У сваім выступленні пракурорскі работнік адзначыў, што «падзеі жніўня 2020 года прымусілі звярнуцца да гісторыі нашай дзяржавы і паказалі, што мы сталі грэбаваць дасягнутымі жыццём і крывёю нашых родных і блізкіх дабротамі – мірам, свабодай, правам на самавызначэнне. Менавіта антыграмадскія і антыпатрыятычныя падзеі з'явіліся фактарам, які спрыяў прыняццю ў красавіку 2021 года рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У ходзе правядзення названага форуму Сяргей Кір'янаў падзяліўся з выхаванцамі лагера актуальнай інфармацыяй аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, пры гэтым дзеці актыўна задавалі пытанні. Яны ж, у сваю чаргу, расказалі пракурорскаму работніку аб створанай ва ўстанове адукацыі тэматычнай экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа, падзяліліся вядомымі ім падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Полацкага раёна, паказалі свае малюнкі для выставы «генацыд вачыма дзяцей».
У рамках прафілактычнага мерапрыемства такога фармату яго удзельнікі атрымалі аргументаваную інфармацыю, бадзёра ўдзельнічалі ў абмеркаванні і набылі новыя веды.
Дзеці падзякавалі пракурорскаму работніку за цікавае мерапрыемства.
Інфармацыя аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі