Дапамагчы тым, хто звярнуўся!
Адным з крытэрыяў ацэнкі дзейнасці любога дзяржаўнага органа з'яўляецца абарона праў і законных інтарэсаў грамадзян. Паспяховае вырашэнне задач шмат у чым залежыць ад таго, наколькі эфектыўна ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з насельніцтвам.
Віцебскай транспартнай пракуратурай ажыццяўляецца як разгляд пісьмовых зваротаў грамадзян, так і вусных у ходзе асабістага прыёму.
У першым паўгоддзі 2022 года ў Віцебскую транспартную пракуратуру паступіла 13 зваротаў грамадзян і 9 зваротаў юрыдычных асоб. З паступіўшых зваротаў грамадзян 11 вырашаны па сутнасці, 4 накіраваны ў іншыя органы.
Юрыдычныя асобы часта звяртаюцца ў органы пракуратуры з хадайніцтвамі аб падачы ў іх інтарэсах заяў аб спагнанні запазычанасці, а таксама шкоды, прычыненай прадпрыемству, спагнанні грашовых сродкаў, затрачаных на навучанне.
Віцебскай транспартнай пракуратурай пры выяўленні парушэнняў заканадаўства па выніках разгляду зваротаў прымаюцца меры пракурорскага рэагавання.
Напрыклад, пры разглядзе звароту ўстановы адукацыі было ўстаноўлена, што выпускнік абавязаўся адпрацаваць тэрмін абавязковай працы на працягу 3-х гадоў. Аднак быў звольнены ў сувязі з прагулам. Установай адукацыі Е.Л. было накіравана паведамленне аб добраахвотным пагашэнні сродкаў, затрачаных на навучанне, з дадаткам усіх суправаджальных дакументаў. Аднак, сума сродкаў, затрачаных на навучанне, добраахвотна пагашана не была.
Віцебскім транспартным пракурорам накіравана ў суд заява аб спагнанні з Е.Л. сродкаў, затрачаных на навучанне ў суме 2 239 рублёў.
Скаргі на дзеянні супрацоўнікаў пракуратуры, а таксама звароты, якія змяшчаюць крытыку працы праваахоўных органаў, не паступалі, запісы ў кнігу заўваг і прапаноў пракуратуры не ўносіліся.
Памочнік Віцебскага транспартнага пракурора, С.В. Сазонава