Парадак падачы і разгляду скаргаў на дзеянні і рашэнні службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс
На практыцы часта ўзнікаюць сітуацыі, калі ўдзельнікі адміністрацыйнага працэсу, іншыя асобы выказваюць сваю нязгоду з дзеяннямі службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс (далей – асоба, якая вядзе працэс).
Парадак падачы і разгляду такіх скаргаў вызначаны главой 7 ПКАП Рэспублікі Беларусь (далей – ПКАП). У гэтай жа главе вызначаны парадак падачы і разгляду скаргаў на пастановы аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, вынесеныя на стадыі падрыхтоўкі яе да разгляду (не блытаць з пастановай, вынесенай па выніках разгляду справы).
Артыкулам 7.1 ПКАП вызначана кола асоб, якія маюць права падачы скаргаў на дзеянні і рашэнні асобы, якая вядзе працэс, якое з'яўляецца вычарпальным. У інтарэсах названых асоб скарга можа быць пададзена таксама прадстаўніком пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы на прадстаўленне іх інтарэсаў.
Часткай 1 арт.7.3 ПКАП устаноўлены тэрміны падачы скаргаў на дзеянні асобы, якая вядзе працэс, а таксама на пастанову аб спыненні справы.
Так, скарга на дзеянні можа быць пададзена толькі да вынясення пастановы. Скарга, пададзеная пасля накіравання справы на разгляд, у тым ліку падчас разгляду справы, падлягае разгляду разам са справай. Наяўнасць па справе пастановы выключае падачу і разгляд па сутнасці скаргі на дзеянні асобы, якая вядзе працэс. Аднак довады аб нязгодзе з дзеяннямі такой асобы могуць быць выкладзены ў скарзе на пастанову і падлягаюць ацэнцы пры яе разглядзе.
Скарга на пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, вынесенае на стадыі яго падрыхтоўкі да разгляду, можа быць пададзена на працягу пятнаццаці дзён з дня яе вынясення. Пры гэтым аднаўленне названага тэрміну заканадаўствам не прадугледжана. У далейшым скарга на такую, раней абскарджаную, пастанову можа быць пададзена ў межах устаноўленага арт.7.6 КАП Рэспублікі Беларусь тэрміну накладання адміністрацыйнага спагнання за дадзенае правапарушэнне.
Старэйшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства і
законнасцю прававых актаў І.Крукоўская.