Наведванне папраўчай установы № 12

Работнікамі аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання ажыццёўлены прыём асуджаных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі УДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, размешчанай у г. Оршы.

За час прыёму да пракурораў звярнуліся асобы з рознымі пытаннямі (аб нязгодзе з рашэннямі судоў па крымінальных справах, органаў дазнання па заявах аб злачынствах, аб прымяненні актаў амністыі).

Кожны са звярнуўшыхся атрымаў адпаведнае тлумачэнне з улікам палажэнняў заканадаўства, у тым ліку аб парадку далейшага разгляду канкрэтных сітуацый.

Пасля правядзення прыёму пракурорскія работнікі праверылі выкананне ў папраўчай установе патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку выкананне ўстаноўленых санітарна-гігіенічных і проціэпідэмічных правілаў, вывучылі ўмовы побыту і працы асуджаных, абмеркавалі з кіраўніцтвам калоніі актуальныя пытанні адбыцця асуджанымі пакарання, рэалізацыі іх правоў і законных інтарэсаў, а таксама выкананне ўскладзеных на іх абавязкаў.

Старшы пракурор аддзела

пракуратуры Віцебскай вобласці

па наглядзе за выкананнем

заканадаўства органамі

крымінальна-выканаўчай сістэмы

і прымусовага выканання

саветнік юстыцыі С.Э.Стурын