Наведванне папраўчых устаноў

Супрацоўнікамі аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання ажыццёўлены прыёмы асуджаных, якія знаходзяцца ў папраўчых калоніях УДІН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, размешчаных у г. Оршы, Віцебскім і Глыбоцкім раёнах.

За час прыёму да пракурораў звярнуліся асобы з рознымі пытаннямі, у т.л. аб нязгодзе з рашэннямі судаў па крымінальных справах, органаў дазнання па заявах аб злачынствах, аб прымяненні актаў амністыі.

Кожны з тых, хто звярнуўся, атрымаў адпаведнае тлумачэнне з улікам палажэнняў заканадаўства.

Пасля правядзення прыёму пракурорскія работнікі праверылі выкананне ў папраўчых установах патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку выкананне ўстаноўленых санітарна-гігіенічных і проціэпідэмічных правілаў, вывучылі ўмовы побыту і працы асуджаных, абмеркавалі з кіраўніцтвам калоній актуальныя пытанні адбыцця асуджанымі пакарання, рэалізацыю іх правоў і законных інтарэсаў, а таксама выкананне ўскладзеных на іх абавязкаў. 

Старшы пракурор аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства органамі
крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
Сяргей Стурын