Пытанні выканання прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства патрабуюць пастаяннай увагі з боку пракурораў
Пастаяннай увагі з боку пракурораў патрабуюць пытанні выканання прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства. У бягучым годзе па гэтых напрамках арганізавана 100 праверак, па выніках якіх падрыхтавана 367 актаў рэагавання, 504 асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай і матэрыяльнай адказнасці.
У сувязі з наяўнасцю ў вобласці вялікай колькасці водных аб'ектаў Віцебшчыну па праву называюць «Край блакітных азёр» і пытанні захавання заканадаўства аб ахове водных рэсурсаў ад забруджвання з'яўляюцца прыярытэтнымі ў пракурорскай дзейнасці.
У адпаведнасці з палажэннямі новага Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу, размешчаныя ў водаахоўных зонах жывёлагадоўчыя фермы і комплексы павінны быць абсталяваны прыладамі і збудаваннямі, якія забяспечваюць прадухіленне забруджвання, засоренння вод.
Між тым, як паказалі праведзеныя праверкі, многія з названых аб'ектаў не толькі не адпавядаюць гэтым патрабаванням заканадаўства па прычыне адсутнасці на іх прылад і збудаванняў, якія прадухіляюць забруджванне водных аб'ектаў, але і ўтрымліваюцца ў неналежным стане. Не прымаюцца належныя меры па своечасовым вывазе з тэрыторый ферм і комплексаў арганікі і абвалоўцы месцаў яе захоўвання, што цягне трапленне сцёкаў на прылеглую мясцовасць і стварае рэальную пагрозу забруджвання водных аб'ектаў. Акрамя таго, тэрыторыя названых аграпрамысловых аб'ектаў нярэдка забруджана бытавым і будаўнічым смеццем, рэшткамі загінулых сельскагаспадарчых жывёл.
Падобныя факты выяўляліся на ГП «Пліссы-Агра», ЗАТ «АСБ Агра-Наватар» Бешанковіцкага раёна, КУСП «Відзкі», ААТ «Друйскі», ААТ «Альшанскае» Браслаўскага раёна, УСХП «Смальяны», ААТ «Задров'е», ААТ «Аршанскі райаграсэрвіс» Аршанскага раёна, ГП «АграБярэснеўка», ААТ «Барсучанка» Докшыцкага раёна, ААТ «Камсамольская праўда», ААТ «Абольцы» Талачынскага раёна, ААТ «Сінягорскае», ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» Сенненскага раёна, ААТ «Узмёнскі край», ААТ «Гвардзейскі» Мёрскага раёна, ААТ «Барсеева», ААТ «Рубежніца», ААТ «Малькова» Лёзненскага
раёна, ААТ «Прыдзвінскі», КУСГП «Ульскі», ААТ «Лоўжанскае» Шумілінскага раёна, а таксама ў іншых сельскагаспадарчых арганізацыях.З мэтай устаранення парушэнняў заканадаўства кіраўнікам прадпрыемстваў і ў выканкамы накіравана больш за 70 актаў пракурорскага нагляду, звыш 100 асоб прыцягнута да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.
Застаюцца актуальнымі пытанні выканання заканадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў. Праведзенымі ў бягучым годзе правяркамі ўстаноўлены шматлікія недахопы пры эксплуатацыі міні-палігонаў для захавання цвёрдых камунальных адходаў, што ў канчатковым выніку адмоўна адбіваецца на стане земляў.
Указаныя міні-палігоны, што знаходзяцца на абслугоўванні мясцовых арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, нярэдка утрымліваюцца і эксплуатуюцца з парушэннямі санітарна-гігіенічных і экалагічных патрабаванняў. Распаўсюджаны выпадкі забруджвання адходамі пад'язных дарог да міні-палігонаў і прылеглых да іх земляў, бязладнага складання адходаў на ўсёй тэрыторыі міні-палігона, па-за яго рабочай картай. Пры гэтым належны кантроль з боку абслугоўваючых арганізацый за станам міні-палігонаў паўсюдна не наладжаны.
Такога роду парушэнні выяўлены ў Віцебскім, Браслаўскім, Глыбоцкім, Міёрскім, Талачынскім, Ушацкім, Шумілінскім раёнах і іншых рэгіёнах, у сувязі з чым пракурорамі прыняты адпаведныя меры рэагавання, пастаўлена пытанне аб адказнасці вінаватых.
У той жа час, не павінны заставацца ўбаку ад гэтых праблем і мясцовыя органы ўлады, у кампетэнцыю якіх згодна з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб звароце з адходамі» ўваходзіць забеспячэнне эксплуатацыі аб'ектаў захоўвання камунальных адходаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.
Старшы
памочнік пракурора
вобласці па наглядзе за выкананнем
прыродаахоўнага
заканадаўства Алена Казлова