Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў сустрэўся са студэнтамі ВДМУ
На сустрэчы прысутнічалі больш за сто другакурснікаў лячэбнага факультэта. Хлопцы з цікавасцю праслухалі лекцыю прадстаўніка ААН і задалі яму пытанні, якія іх цікавяць. У прыватнасці, лектар падкрэсліў, што медыцынская адукацыя – адна з самых прагрэсіўных і запатрабаваных у свеце. Таксама былі закрануты пытанні грамадскага здароўя, мэт устойлівага развіцця ў Беларусі, працы ААН у нашай краіне, сэнсу жыцця і будучыні медыцынскай прафесіі.
– Сустрэча са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта з'яўляецца для мяне гонарам і выклікае вялікую цікавасць, паколькі я сам медык па прафесіі, прайшоў усе прыступкі медадукацыі і працаваў урачом. А затым перайшоў з медыцынскай сферы ў галіну развіцця і цяпер займаюся міжнароднай дыпламатыяй. Спадзяюся, мой вопыт будзе карысны будучым урачам. Упэўнены: медадукацыя дае магчымасць чалавеку развівацца не толькі ў медыцынскай сферы, але і глабальна – як жыхару планеты Зямля. Урачы свету станавіліся паэтамі, пісьменнікамі, гістарычнымі дзеячамі. Хочацца акцэнтаваць увагу студэнтаў-медыкаў на тым, што важна быць не толькі ўрачом, але і чалавекам, – падкрэсліў Расул Багіраў.
– Для ўніверсітэта вялікі гонар прымаць у сваіх сценах такога выдатнага спецыяліста. Вельмі каштоўная ўвага, якая аказваецца Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый сістэме аховы здароўя Беларусі і нашаму ўніверсітэту, у прыватнасці. Студэнтам карысна даведацца пра тыя стратэгічныя напрамкі, якія сёння з'яўляюцца вядучымі ў свеце ў рамках вырашэння важнай задачы дасягнення мэт устойлівага развіцця, актуальнай на працягу наступных дзесяцігоддзяў, і пра тое, што яны з'яўляюцца часткай сусветных трэндаў развіцця медыцыны, жыцця, дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Урач унікальны тым, што спрыяе развіццю агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцей, захаванню здароўя і жыцця на планеце, – адзначыў рэктар ВДМУ Аляксей Чуканаў.