Павышэнне прафесійнага ўзроўню маладых кадраў – задача агульная
У чэрвені бягучага года МУС, УУС Віцебскага аблвыканкама сумесна з пракуратурай Віцебскай вобласці правялі шэраг вучэбна-метадычных семінараў для маладых супрацоўнікаў інспекцый па справах непаўналетніх ГА-РАУС вобласці, пракурорскіх работнікаў.
Тры вучэбна-метадычныя семінары праведзены ў гарадах Віцебску, Оршы і Полацку. Асаблівасць гэтых мерапрыемстваў заключаецца ў тым, што ўдзел у гэтых занятках кожны раз прымала адносна невялікая колькасць супрацоўнікаў АУС, з тым, каб як мага больш надаць увагі кожнаму з іх. Таксама на гэтых семінарах павышалі сваю кваліфікацыю асобныя пракурорскія работнікі пракуратуры Полацкага раёна і Аршанскай транспартнай пракуратуры, якія ажыццяўляюць нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх.
Адышлі ад практыкі агульных семінараў, больш нахіліліся да індывідуальнага навучання. Пры гэтым вырашаліся канкрэтныя задачы з правапрымяняльнай практыкі, з улікам назапашанага пракуратурай вобласці матэрыялу. Нямала важна, што на семінарах падрабязна асветлены пытанні ўзаемадзеяння супрацоўнікаў ІСП з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі Следчага камітэта, судамі, гаррайпракуратурамі ў справе прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх.
Удзел у вучэбна-метадычных мерапрыемствах прымалі начальнік аддзела арганізацыі работы ІСП упраўлення прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС МУС Рэспублікі Беларусь Янчын В.А., начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС УУС Віцебскага аблвыканкама Руколь А.Г., старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Валкоў А.В., суддзі судоў Аршанскага і Полацкага рэгіёнаў.
Памочнік пракурора Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб непаўналетніх і моладзі Ірына Тарасевіч