Віншаванне пракурора Віцебскай вобласці з 9 Мая

 Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,

паважаныя калегі!

 

Прыміце шчырыя і самыя цёплыя віншаванні з вялікім і святым для ўсіх нас святам – Днём Перамогі!

Гэты дзень дарагі ўсім нам, таму што ён – часцінка асабістай гісторыі кожнай сям'і. У гэтым свяце – выстраданы боль і веліч нашага народа, мужнасць і гераізм Салдата-Пераможцы, слёзы страт і радасць сустрэч, шчасце і надзеі мірнага жыцця.

За Вялікую Перамогу заплачана мільёнамі жыццяў, цяжкай працай, бясконцымі стратамі. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога, як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці нашага народа, застаецца назаўжды ўпісанай у гераічны летапіс нашай краіны!

9 мая ў адным строю знаходзяцца ветэраны і маладыя абаронцы Айчыны – дзеці і праўнукі людзей, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, годнасць і гонар жонак і маці, права на светлую і мірную будучыню нашай краіны.

На вялікі жаль, з кожным пражытым годам усё менш застаецца ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І сёння наша задача – зрабіць усё магчымае, каб кожная крупінка гістарычнай праўды аб вайне была беражліва захавана і перададзена падрастаючаму пакаленню.

Мы шчыра удзячныя ветэранам, якія жывуць цяпер, за падтрымку і супрацоўніцтва, за мудрыя парады і дапамогу ў выхаванні моладзі. Няхай мір і дабрабыт заўсёды будуць у вашых дамах. Працвітання і дабрабыту вам і вашым сем'ям. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!

Няхай гэта светлае майскае свята назаўжды застаецца ў нашых душах крыніцай гонару за бацькоў і дзядоў-пераможцаў, напаўняе цёплай радасцю і жаданнем жыць і працаваць на карысць роднай Віцебшчыны!

Пракурор Віцебскай вобласці
старшы саветнік юстыцыі  В.В.Сушчынскі