Віншаванне пракурора Віцебскай вобласці з Новым годам і Калядамі Хрыстовымі
Ад сябе асабіста і калектыву пракуратуры Віцебскай вобласці віншую вас з надыходзячымі святамі – Новым годам і Калядамі Хрыстовымі!
Гэта самыя любімыя ўсімі пакаленнямі святы. Час чакання цуду і светлых надзей. Новы год – гэта не проста змена дат у календары. Час, калі прынята падводзіць вынікі, асэнсоўваць перажытае, будаваць планы на будучыню і ставіць задачы на перспектыву.
2018-ы год быў дастаткова няпростым перыядам, перыядам поўным перамен.
Няхай надыходзячы год будзе лепшым за папярэдні і стары запомніцца як яшчэ адзін пройдзены этап у жыцці. Этап, які навучыў не здзяйсняць новых памылак і імкнуцца да новых вяршынь!
Няхай 2019 год стане часам вялікіх дасягненняў, пазітыўнага руху наперад, рэалізацыі намечаных планаў.
Няхай Новы год прынясе перамены да лепшага ў жыцці кожнага з вас, падорыць усім поспех, будзе паспяховым у добрых пачынаннях, шчодрым на добрыя навіны і радасныя падзеі.
Няхай у Вашых сем'ях пануюць мір, згода і любоў.
Жадаю Вам аптымізму, веры ў сябе і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Дабрабыту і добрага здароўя Вам і Вашым блізкім!
З павагай,
Пракурор
Віцебскай вобласці
старшы
дарадца юстыцыі В.В.Сушчынскі