Віншаванне з Міжнародным жаночым днём ад Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай

Шаноўныя жанчыны! Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мяне асабіста прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын. Гэтае свята сімвалізуе абуджэнне прыроды, сонечнае святло, трыумф прыгажосці і дабра. Жанчына ва ўсе часы была крыніцай жыцця, напаўняла яго сэнсам, сагравала навакольных клопатам і душэўным цяплом, стварала атмасферу міру і згоды. Вы — сэрца сям'і і душа грамадства. Вам удаецца гарманічна спалучаць хатнія клопаты і прафесійныя поспехі, застаючыся пры гэтым заўсёды прыгожымі і вытанчанымі. Нашы жанчыны — таленавітыя і працавітыя, мудрыя і пяшчотныя, любячыя і шчыра адданыя сваёй Радзіме. Абвяшчэнне нашым Прэзідэнтам Года беларускай жанчыны — прызнанне вашай асаблівай ролі ў лёсе дзяржавы. Выхоўваючы дзяцей, вы закладваеце фундамент будучыні — моцнага, добрага, адказнага і мэтанакіраванага пакалення, якое будзе будаваць заўтрашнюю Беларусь. Пераканана, што вы і надалей будзеце натхняць навакольных на добрыя справы, падтрымліваць у складаныя хвіліны, беражліва захоўваць цяпло роднага ачага і ўносіць значны ўклад у развіццё краіны. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, любові, падтрымкі родных і блізкіх. Няхай усмешка ніколі не пакідае вашых прыгожых твараў, а кожны дзень прыносіць радасць, цяпло і добры настрой. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.І.Качанава