Практычныя аспекты ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў, заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, аб закупках тавараў (работ, паслуг) абмеркавалі ў пракуратуры вобласці

У пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены вучэбна-метадычны семінар на тэму «Практычныя аспекты ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў, заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, аб закупках тавараў (работ, паслуг)».

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Віцебскай вобласці і галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, супрацоўнікі апарату пракуратуры Віцебскай вобласці і гаррайпракуратур.

Удзельнікі семінара ў жывым дыялогу абмеркавалі методыкі правядзення праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб закупках тавараў (работ, паслуг), давялі да ведама патрабаванні антыманапольнага заканадаўства, якія прад'яўляюцца да закупак тавараў (работ, паслуг), расказалі аб тыповых парушэннях, дапускаемых суб'ектамі гаспадарання ў сферы закупак за кошт бюджэтных і ўласных сродкаў, а таксама прааналізавалі новаўвядзенні ў антыманапольным заканадаўстве. Намеснік начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама падрабязна спынілася на паняційным апараце бюджэтнага заканадаўства.

Другая частка семінара была прысвечана арганізацыі і ажыццяўленню пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства ў сферы эканомікі, аграпрамысловым комплексе, выкананні заканадаўства аб працы.

Вялікая ўвага была нададзена практыцы разгляду эканамічным судом Віцебскай вобласці спраў, якія ўзнікаюць з арандных праваадносін, а таксама асобным аспектам нагляднай дзейнасці пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу.

Удзельнікі нарады абмяняліся вопытам работы, абмеркавалі праблемныя пытанні ажыццяўлення пракурорскага нагляду.

Старэйшы пракурор арганізацыйна-
кантрольнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Віталія Журба.