Практыка пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства ў аграпрамысловым комплексе вобласці за 2016 год
Вынікі нагляднай дзейнасці у перыяд правядзення масавых палявых работ сведчылі, што паўсюдна службовымі асобамі дапускаецца бязгpаматнасць у пытаннях бяспекі, неадказныя адносіны да падрыхтоўкі тэхнікі да правядзення сельскагаспадарчых работ, камплектавання запчасткамі і сродкамі пажаратушэння, забеспячэння палівам і гаруча-змазачнымі матэрыяламі, захаванасці ўласнасці. Здзяйсненню правапарушэнняў у сельскагаспадарчай галіне нямала спрыяюць безгаспадарнасць, халатнае стаўленне да выканання працоўных абавязкаў работнікаў гаспадарак.
Праведзенымі праверкамі выяўлены шматлікія факты парушэнняў правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, што сведчыць аб неналежным выкананні службамі аховы працы, наймальнікамі ускладзеных на іх функцый.
Згодна з данымі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы з пачатку бягучага года на прадпрыемствах АПК вобласці назіраецца рост вытворчага траўматызму. Павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў са смяротным зходам з 6 да 8 .
Па-ранейшаму не ва ўсіх сельгасарганізацыях забяспечана захаванасць тэхнікі, задзейнічанай у веснавых палявых работах. Прычым, здзяйсненню правапарушэнняў у сельскагаспадарчай галіне нямала спрыяюць безгаспадарнасць, халатнае стаўленне да выканання працоўных абавязкаў работнікаў гаспадарак.
У перыяд пасяўных і ўборачных работ 2016 года па выніках праведзеных праверак органамі пракуратуры ўнесена 72 прадстаўленні, вынесена 62 прадпісанні, па патрабаванні пракурораў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 77 работнікаў гаспадарак, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 23 службовыя асобы. У сувязі з выяўленымі
інфармацыйная запіска пракуратуры вобласці аб парушэннях заканадаўства па выкананні арганізацыямі аграпрамысловага комплексу заканадаўства ў перыяд пасяўных работ разгледжана на сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў з удзелам старшынь райвыканкамаў, службовых асоб камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў АПК.
Акрамя таго, органамі пракуратуры вобласці праверана фактычная ўборка з палёў сельскагаспадарчай прадукцыі.
У ходзе наглядных мерапрыемстваў органаў пракуратуры пры праверцы дакладнасці справаздачных даных шляхам выезду на месцы выяўлены факты пакідання кукурузы на палях у 8 раёнах вобласці на плошчы 50 га: Бешанковіцкім, Віцебскім, Полацкім, Пастаўскім, Расонскім, Сенненскім, Чашніцкім, Шумілінскім. Арганізавана правядзенне 8 праверак у парадку арт.174 УПК Рэспублікі Беларусь.
Праверка фактычнай наяўнасці, стану, умоў эксплуатацыі і захоўвання, захаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі ў гаспадарках вобласці паказала, што кіраўніцтвам і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў не прымаюцца дастатковыя меры па забеспячэнні захаванасці маёмасці, дапускаецца нерацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і працоўных рэсурсаў.
Як паказалі праверкі ў парадку кантролю ў большасці выпадкаў у гаспадарках наладжана работа па забеспячэнні захаванасці ўласнасці, спыненні бязгаспадарнасці на аб'ектах АПК. Разам з тым, у Чашніцкім, Браслаўскім, Лепельскім раёнах працяглы час не прымаюцца належныя меры па аднаўленні і рамонце сельгастэхнікі.
Акрамя выкладзенага, у ходзе рэйдавых мерапрыемстваў, праведзеных органамі пракуратуры ў лістападзе-снежні 2016 г., па-ранейшаму выяўляліся факты неадпаведнага стаўлення службовых асоб да арганізацыі работы па падрыхтоўцы тэхнікі да захоўвання ў зімовы перыяд.
Па фактах неадпаведнага забеспячэння захаванасці сельгастэхнікі на працягу 2016 года АУС вобласці ў парадку арт. 174 УПК Рэспублікі Беларусь праведзена 45 праверак, па выніках якіх узбуджана 2 крымінальныя справы (Дубровенскі і Чашніцкі раёны). Пракурорамі раёнаў у мясцовыя органы
уладкамі і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў унесена больш за 20 актаў пракурорскага нагляду, па выніках разгляду якіх 36 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Праведзены праверкі выканання заканадаўства пры рэалізацыі Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны ў 2010-2015 гадах.
Праведзеныя праверкі паказалі, што сельгаспрадпрыемствамі не забяспечваўся належны ўлік руху жывёлы, дапускаліся шматлікія парушэнні вядзення першасных уліковых дакументаў пры выбракоўцы кароў асноўнага статка.
Рэалізацыя кароў ажыццяўлялася работнікамі сельгаспрадпрыемстваў бескантрольна, шляхам продажу буйной рагатай жывёлы асобам, якія займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, пад выглядам рэалізацыі кароў насельніцтву і работнікам гаспадаркі за наяўныя грашовыя сродкі.
Дапускаліся факты скажэння статыстычнай справаздачнасці, завышэння колькасці кароў за кошт неабгрунтаванага пераводу цялушак і нецеляў у асноўны статак.
Масавая выбракоўка буйной рагатай жывёлы асноўнага статка праводзілася неплацежаздольнымі гаспадаркамі, у якіх не наладжаны ўлік прадукцыі жывёлагадоўлі, не выконваліся арганізацыйныя патрабаванні пры вытворчасці малака, вырошчванні жывёлы.
Актуальнасць праблемы забеспячэння кармавой базы ў сучасных умовах мае велізарнае значэнне для развіцця аграпрамысловага комплексу. Пры гэтым, у ходзе правядзення работ па нарыхтоўцы кармоў у гаспадарках Шаркаўшчынскага, Лёзненскага, Мёрскага і іншых раёнаў дапускаліся парушэнні тэхналогіі: пад'язныя шляхі не высцілаліся саломай, маса належным чынам не ўтрамбоўвалася, назіралася павышаная тэмпература травяной масы, пры вытворчасці работ адсутнічалі адказныя спецыялісты, журналы ўліку закладкі сенажу не вяліся і інш.
Не на ўсіх прадпрыемствах АПК вобласці створаны ўмовы для максімальнай мінімізацыі рызык атрымання жывёламі траўм, што прыводзіць да ўзнікнення шматлікіх пераломаў, разрыву звязак у жывёл і, як следства, вымушанай прырэзкі.
Крыклівыя факты безгаспадарнасці, антысанітарыі,нарушэнняў ветэрынарна-санітарнага заканадаўства выяўлены на жывёлагадоўчых аб'ектах Аршанскага, Полацкага, Сенненскага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага і Шумілінскага раёнаў.
За аналізуемы перыяд часу па фактах зніжэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках вобласці, продажу яго ніжэй сабекошту, скажэння даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ўзбуджана 18 крымінальных спраў (у дачыненні да службовых асоб гаспадарак Талачынскага, Гарадоцкага, Сенненскага, Чашніцкага, Міёрскага, Верхнядзвінскага, Ушацкага раёнаў).
Праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па пытанні зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы ў гаспадарках вобласці.
Вынікі праверак сведчаць, што нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор'я, не ўсе жывёлагадоўчыя аб'екты былі належным чынам падрыхтаваны да зімовага перыяду.
На месцах не прыняты належныя арганізацыйна-практычныя меры па выкананні ўстаноўленых тэхналагічных і ветэрынарна-санітарных патрабаванняў па ўтрыманні жывёлы на фермах і малочна-таварных комплексах. Каардынуючыя мерапрыемствы спецыялістаў райвыканкамаў, назначаных прадстаўнікоў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама недастатковыя і малаэфектыўныя.
Усяго па выніках праверак райпракурорамі ўнесена каля 30 актаў пракурорскага нагляду. Пракуратурай вобласці праінфармаваны старшыня Віцебскага аблвыканкама Шарстнёў М.М. аб выніках праверак захаванасці жывёлы ў гаспадарках вобласці.
Органамі пракуратуры вобласці праведзена праверка выканання заканадаўства ў арганізацыях па племянной справе, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Устаноўлена, што племпрадпрыемствамі не выконваліся ў поўнай меры мерапрыемствы Рэспубліканскай прагрампа племянной справе ў жывёлагадоўлі на 2011 - 2015 гады, Праграмы па племянной справе ў жывёлагадоўлі Віцебскай вобласці на 2011 - 2015 гады. Назіраецца тэндэнцыя зніжэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы, памяньшэнне атрымання прыплоду, не была наладжана поўная і пастаянная апрацоўка даных племяннога ўліку пагалоўя кароў і моладзі.
Ажыццяўленне РВУП «Віцебскае племпрадпрыемства» кантрольных функцый у галіне жывёлагадоўлі супярэчыла патрабаванням заканадаўства. Дапускаліся парушэнні пры вядзенні справаводства па адміністрацыйных працэдурах. Выяўлены парушэнні працоўнага заканадаўства. Мелі месца факты нерацыянальнага выкарыстання маёмасці, гаспадарлівасці.
Па выніках праведзенай праверкі органамі пракуратуры вобласці ўнесена 13 прадстаўленняў, вынесена 5 прадпісанняў, прынесена 2 пратэсты. Пракуратурай вобласці ўнесена прадстаўленне генеральнаму дырэктару РВУП «Віцебскае племпрадпрыемства», па выніках разгляду якога 17 работнікаў прадпрыемства прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы генеральны дырэктар РВУП «Віцебскае племпрадпрыемства» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Аб выніках праверкі праінфармавана вышэйстаячая ўстанова «Белплемжывааб'яднанне».
У 2017 годзе будуць праведзены наглядныя мерапрыемствы ў парадку кантролю да поўнага ўхілення выяўленых парушэнняў заканадаўства на аб'ектах АПК, у першую чаргу выяўленых у ходзе праверак фактычнага наяўнасці, стану, умоў эксплуатацыі і захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, утрымання і захаванасці жывёлы.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў А.Грыцкевіч