Практыку прымянення мер адміністрацыйнага ўздзеяння пры выяўленні парушэнняў ветэрынарна-санітарных і заатэхнічных патрабаванняў заканадаўства абмеркавалі ў Віцебску
12.12.2018 ва УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» адбылося навучанне галоўных ветурачоў раёнаў і гарадоў Рэспублікі Беларусь, на якім перад прысутнымі выступіла старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Грыцкевіч А.Л. па тэме: «Практыка прымянення мер адміністрацыйнага уздзеяння пры выяўленні парушэнняў ветэрынарна-санітарных і заатэхнічных патрабаванняў заканадаўства». У ходзе зносін са спецыялістамі ветэрынарных службаў былі абмеркаваны практычныя пытанні правапрымянення норм адміністрацыйнага заканадаўства пры выяўленні парушэнняў патрабаванняў тэхналогіі вырошчвання жывёлы, корманарыхтоўкі, вытворчасці сельгаспрадукцыі.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
малодшы саветнік юстыцыі А.Л.Грыцкевіч