Правілы для кантралёраў
16.10.2009 Кіраўніком дзяржавы быў выдадзены Указ №510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», накіраваны на кардынальнае скарачэнне колькасці праводзімых у нашай краіне праверак і стварэнне сістэмы папераджальнага кантролю, якая не перашкаджае рэалізацыі дзелавой актыўнасці і ініцыятывы суб'ектаў гаспадарання.
З моманту выдання Указа прайшоў значны час. Як сёння на практыцы рэалізуюцца яго нормы? Якія маюцца праблемы ва ўзаемаадносінах правяраючых і правяраемых? Наколькі рацыянальна выкарыстоўваюцца новыя механізмы кантролю? Ці выконваюцца патрабаванні Указа службовымі асобамі саміх кантралюючых органаў?
Пра гэта ішла канструктыўная размова на сумесным пасяджэнні калегій пракуратуры вобласці і Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, куды былі запрошаны асноўныя кантралюючыя і наглядныя структуры.
З аднаго боку, за час дзеяння Указа ўдалося змяніць практыку планавання праверак, навесці парадак у тэрмінах правядзення кантрольных мерапрыемстваў і павысіць іх выніковасць.
З іншага боку, не ўсімі кантралюючымі і нагляднымі органамі забяспечваецца ў поўным аб'ёме выкананне Указа №510, дапускаюцца памылкі і пралікі, абумоўленыя як аб'ектыўнымі, так і суб'ектыўнымі фактарамі.
На жаль, да гэтага часу не задзейнічаны ўсе наяўныя рэзервы для скарачэння праверак. Патрабуецца прыняцце дадатковых мер, накіраваных на ўзмацненне ўзаемадзеяння кантралюючых і праваахоўных органаў пры прапрацоўцы пытанняў аб прызначэнні праверак па даручэннях праваахоўных органаў. Мае патрэбу ў аптымізацыі колькасць выездаў на пазапланавыя тэматычныя, аператыўныя і іншыя кантрольныя праверкі. Варта пашырыць практыку правядзення маніторынгаў.
Адзначаецца вялікая праверачная нагрузка на некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі вобласці (у шэрагу выпадкаў 40 і больш праверак у год), што ў цэлым можа негатыўна ўплываць на прадпрымальніцкую актыўнасць гэтых суб'ектаў гаспадарання.
У вобласці праводзіцца значная колькасць кантрольных праверак (якія прызначаюцца згодна з Указам № 510 для праверкі ўстаранення правераным суб'ектам парушэнняў, выяўленых у ходзе папярэдняй праверкі) пры наяўнасці магчымасці вывучэння паўнаты выканання вынесеных прадпісанняў аб устраненні парушэнняў у іншым парадку, у тым ліку ў ходзе маніторынгаў (тэрытарыяльныя органы МНС, Мінздароўя, Мінпрыроды, Дзяржінспекцыя працы, інспекцыя Дзяржтэхнадзору).
Пры выкананні каардынацыйных планаў дапускаюцца парушэнні ў частцы непрадастаўлення ў Камітэт дзяржаўнага кантролю паведамленняў аб выключэнні з каардынацыйных планаў праверак, неабходнасць у правядзенні якіх адпала (Ушацкі райвыканкам, РГАА «БФСТ «Дынама», упраўленне антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкама, Віцебскі аблпорадсаюз).
Не ўсімі кантралюючымі органамі выконваюцца тэрміны накіравання паведамленняў аб правядзенні планавых праверак.
Не забяспечваецца ў поўным аб'ёме прыняцце неабходных мер па спыненні і папярэджанні фактаў парушэнняў заканадаўства з прычыны нездавальняючага і (або) павярхоўнага вывучэння правяраючымі асобных пытанняў, якія падлягаюць праверцы (ГУВК аблвыканкама).
Не выключаны выпадкі парушэння працэдуры разгляду пярэчанняў на акты (даведкі) праверак і парадку ўнясення ў дадзеныя дакументы змен, што парушае правы правераных арганізацый.
Не заўсёды ў актах праверак адлюстроўваюцца ўсе прадугледжаныя Указам № 510 звесткі (ГУВК, фонд «Віцебскаблмаёмасць», галоўнае фінансавае ўпраўленне аблвыканкама, галоўнае ўпраўленне Мінфіна па Віцебскай вобласці), што мае істотнае значэнне, паколькі ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 6.11 ПІКААП такія акты праверак не могуць быць прызнаны крыніцай доказаў у рамках вядзення адміністрацыйнага працэсу.
У шэрагу выпадкаў адсутнічае належны кантроль за ўстараненнем правераным суб'ектам парушэнняў заканадаўства, выяўленых у ходзе праверкі, дапускаюцца парушэнні пры прыцягненні вінаватых
лиц да адміністрацыйнай адказнасці (установа «НЦВ Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь», Віцебскі ГРАС, інспекцыя Дзяржбуднагляду, ІМПС па Віцебскім раёне).Устаноўлены факты непрыняцця належных мер па ўжо прычыненай парушэннямі заканадаўства шкоды, адсутнасці належнага ўзаемадзеяння кантралюючых ведамстваў з органамі крымінальнага пераследу і органамі, якія вядуць адміністрацыйны працэс.
Асобнымі кантралюючымі органамі не забяспечваецца выкананне патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі і правядзенні кантрольных мерапрыемстваў у форме маніторынгаў (Віцебскі і Наваполацкі гарвыканкамы, Чашніцкі і Шумілінскі райвыканкамы, інспекцыя Дзяржбуднагляду), у тым ліку ў частцы прыняцця рашэння на правядзенне маніторынгу не ўпаўнаважанымі на тое асобамі, неўручэння рэкамендацый па выніках маніторынгу, прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці суб'екта без прадастаўлення магчымасці ўхілення парушэнняў, афармлення вынікаў маніторынгу.
Выяўлены выпадкі невыканання кантралюючымі і нагляднымі інстанцыямі ўскладзеных заканадаўствам абавязкаў па ўнясенні ва ўстаноўленыя тэрміны ў інтэграваную аўтаматызаваную сістэму кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь усіх прадугледжаных звестак аб выніках праведзеных праверак (ГУВК аблвыканкама, Віцебскае ПЛХА, Гарадоцкі РРАС, аблпотребсаюз, інспекцыя Дзяржтэхнагляду, ІМПС па Першамайскім раёне г.Віцебска).
Па-ранейшаму дапускаюцца парушэнні пры ўнясенні звестак аб правядзенні праверак у кнігі ўліку праверак а таксама, унясенні запісаў аб выдадзеных прадпісаннях у адпаведныя кнігі ўліку.
У выступленнях пракурора вобласці Дыско Г.І., старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зараўкіна В.В., іншых службовых асоб падкрэслівалася, што кантралюючыя і наглядныя органы павінны арганізоўваць і праводзіць праверкі ў строгай адпаведнасці з Указам №510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай)деятельности в Рэспубліцы Беларусь». Імкнуцца забяспечыць максімальную аб'ектыўнасць і прафілактычную накіраванасць праводзімых мерапрыемстваў, дамагацца фактычнага ўстаранення выяўленых парушэнняў заканадаўства, узнаўлення прычыненай шкоды.
Па выніках абмеркавання ўказанага пытання калегіямі прынята адпаведнае рашэнне, выкананне якога ўзята на кантроль.
У сумесным пасяджэнні калегій прыняў удзел і выступіў начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Мальцаў А.В.
Начальнік арганізацыйна-кантрольнага аддзела І.Н.Багачоў
Пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела С.А. Старавойтава