Правільны парадак падачы зваротаў
Артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» прадугледжана права грамадзян Рэспублікі Беларусь на накіраванне электронных зваротаў.
З развіццём інфармацыйных тэхналогій грамадзяне ўсё часцей выбіраюць менавіта ўказаную форму звароту ў дзяржаўныя органы, у тым ліку і ў органы пракуратуры.
Аднак, не заўсёды заяўнікі правільна разумеюць нормы дзеючага заканадаўства, што прыводзіць да пакідання іх зваротаў без разгляду па сутнасці.
У прыватнасці, у пракуратуру Віцебскай вобласці неаднаразова паступалі электронныя звароты аб нязгодзе з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці органамі ўнутраных спраў.
Такія звароты пакідаліся без разгляду па сутнасці зыходзячы з наступнага.
Так, дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу.
Ска́ргі на дзеянні і рашэнні службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, а таксама пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні разглядаюцца ў адпаведнасці з палажэннямі Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКАП РБ).
Дзеючы ПВКАП РБ не прадугледжвае магчымасць падачы такіх ска́рг у электроннай форме.
Такім чынам, дадзеныя ска́ргі павінны падавацца ў пісьмовым выглядзе.
Акрамя таго, пры звароце ў пракуратуру са ска́ргамі на пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні не варта забываць і аб выплаце дзяржаўнай пошліны, абавязак якой прадугледжаны п.1.4 арт.284, арт.286 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Памер дзяржаўнай пошліны залежыць ад велічыні накладзенага штрафу. Стаўкі дзяржаўнай пошліны паказаны ў дадатку 17 да Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства і
законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці Андрэй Нізюлька