Прававое скрыжаванне
Да праваслухмяных паводзінаў прывучаюцьнепаўналетніх супрацоўнікі Віцебскай транспартнай пракуратуры, якія напярэдадні свайго прафесійнага свята наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер «Магістраль».
Па словах памочніка Віцебскага транспартнага пракурора Вікторыі Шэвярноўскай, эфектыўнай формай прыцягнення падрастаючага пакалення да прававой культуры, стымулявання іх пазнавальна-творчай дзейнасці і станаўлення актыўнай жыццёвай пазіцыі з'яўляюцца інтэрактыўныя формы ўзаемадзеяння. Таму адным з мерапрыемстваў стала юрыдычная віктарына, падчас якой дзеці даведаліся аб дзейнасці пракурорскіх работнікаў, аб сваіх правах, абавязках. Вялікую цікавасць хлопчыкі і дзяўчынкі таксама праявілі да тэматыкі, якая датычыцца адказнасці непаўналетніх за правапарушэнні, прававых асноў карыстання Інтэрнэтам, правоў спажыўцоў, абароны хатніх жывёл і інш.
Вольга Булавка, «Віцебскія весці».