Свята ідзе да кожнага! Сяргей Леўкавіч перадаў навагоднія падарункі выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку ў Віцебскім раёне
Віншаванні з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі прынялі выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Віцебскага раёна», які размешчаны ў вёсцы Вялікія Лётцы.
З падарункамі ў госці да дзяцей наведаўся першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Ляўковіч. Віншуючы хлопчыкаў і дзяўчынак, ён нагадаў, як важна верыць у цуд і пажадаў дзецям паспяховай вучобы, расці разумнымі, здаровымі і шчаслівымі, каб усе іх мары збываліся.
– Сённяшняе мерапрыемства вельмі важнае, у першую чаргу, для тых дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Некаторыя з іх нейкі час пражываюць у падобных установах. І, на мой погляд, задача кожнага з нас – знайсці час і надаць увагу гэтым дзецям, зрабіць максімальна ўсё для таго, каб гэты свята для іх было маленькім цудам. Мы ў абавязковым парадку наведваем такія мерапрыемствы і стараемся выканаць жаданні нашых дзяцей, – сказаў Сяргей Ляўковіч.
Ён дадаў, што акцыя шырока ідзе па паўночным рэгіёне і стараецца ахапіць кожнае дзіця, каб зрабіць для іх навагоднія святы шчаслівейшымі.