Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў і намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна павіншавалі калектыў "Энергакамплект" з днём заснавання
Анжаліка Нікіціна далучылася да віншаванняў і зачытала прывітальны адрас старшыні аблвыканкама Аляксандра Рагожніка:
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з 34-годдзем вытворчага аб'яднання ”Энергакомплект“!
За невялікі перыяд часу прадпрыемства прайшло шлях ад станаўлення да лідара, дэманструючы ўражлівыя тэмпы развіцця і няўхільнае імкненне да дасканаласці.
Сёння ”Энергакомплект“ – гэта перадавая, тэхналагічная карпарацыя, якая задае строгія стандарты якасці і валодае высокай дзелавой рэпутацыяй. Вы з'яўляеце найбуйнейшым вытворцам кабельна-правадніковай прадукцыі, запатрабаванай не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі.
Поспехі вытворчага аб'яднання на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах – заканамерны вынік упартай працы, прафесіяналізму і адданасці сваёй справе. Узнагароды вышэйшай катэгорыі сведчаць аб высокай якасці прадукцыі і прызнанні вашага ўкладу ў развіццё галіны Віцебскага рэгіёну і краіны.
Упэўнены, што ваш шматлікі калектыў прафесіяналаў і надалей будзе дэманстраваць выдатныя вынікі, укараняць інавацыйныя тэхналогіі.
Жадаю вам новых гарызонтаў, перспектыўных праектаў і яркіх перамог!