Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў прыняў шэраг кадравых рашэнняў
У фокусе ўвагі на кадравым дні, які праводзіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, – прафесіяналізм і дальнабачнасць кіраўнікоў. Менавіта гэтыя якасці павінны быць праецыраваны на тактыку і стратэгію развіцця даверанага напрамку працы.
Жыллёва-камунальная гаспадарка і будаўніцтва — тыя сферы, вынікі працы ў якіх агульнабачныя. Гэтыя напрамкі трэба будзе каардынаваць Андрэю Шынкевічу, узгодненаму на пасаду намесніка старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама. Базіс эфектыўнасці тут фарміруюць дадатковыя прыбытковыя напрамкі, зніжэнне выдаткаў, што не пагаршае пры гэтым якасць работ. Мікалай Шарснёў не раз падкрэсліваў і палічыў неабходным паўтарыць зноў: важна навучыцца зарабляць грошы, пралічваць фінансава-эканамічныя крокі для забеспячэння прыбытку, які ў выніку можна ўкладваць у развіццё профільных арганізацый.
Такі хрэстаматыйны пасыл тычыцца і КУП «Жыллёва-камунальная гаспадарка г.Полацка» на чале з Аляксандрам Міхалевічам, якому ўзгоднена працягненне кантракту. Яго арыентуюць: у аснове дзейнасці павінна быць клопат пра спажыўцоў паслуг. Кропкі прыкладання сіл — у забеспячэнні іх даступнасці і якасці, падтрыманні і захаванні эксплуатацыйнай надзейнасці жыллёвага фонду. Бо парадак трэба падтрымліваць усюды: у пад'ездах, сутарэннях, прыдамавых участках. Паказальная ў сувязі з гэтым праца ліёзненскіх калег. Мясцовае прадпрыемства ЖКГ пад кіраўніцтвам Віктара Грыбава, які таксама прайшоў працэдуру ўзгаднення працягнення кантракту, за 2020-ы выканаў усе даведзеныя паказчыкі. У прыватнасці, у графе з паметкай «рэзультатыўна» зафіксаваны адзін з найважнейшых фактаў: колькасць зваротаў, звязаных з якасцю аказання жыллёва-камунальных паслуг, у параўнанні з 2019-м зменшылася на 23 працэнты. Таму не дзіўна, што па выніках работы за мінулы год Віктар Грыбаў быў прызнаны адным з лепшых кіраўнікоў рэгіёну па версіі абласнога Саюза наймальнікаў.
Першы
намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер ААТ «Полацк-Шкловалакно» Раман Блізнеў узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства. Ён мае сваю стратэгію і ўпэўнены вытворчы почырк. Каб павысіць канкурэнтаздольнасць і замацавацца за новымі гандлёвымі нішамі, арганізацыя асвойвае новыя віды прадукцыі, удасканальвае тэхналагічныя працэсы. У прыватнасці, на фінальны этап выйшла будаўніцтва новага цэха тэрмахімапрацаваных электраізаляцыйных матэрыялаў для фальгіраваных дыэлектрыкаў. У планах – рэалізацыя шэрагу праектаў, звязаных з мадэрнізацыяй вытворчасці, што, на думку Рамана Блізнева, дазволіць палепшыць паказчыкі прадпрыемства. Ёсць рэзервы для ўмацавання эканамічных пазіцый і ў шэфскага гаспадаркі «П-С Карпекі». Мікалай Шарснёў заклікае інвестара быць надзейнай апорай для дадзенай сельгасгаспадаркі і нагадвае: укладзеныя ў развіццё гаспадаркі сродкі павінны акупіцца саліднай прыбаўкай прадукцыі.Асноўная задача, якая стаіць перад усім рэгіёнам, – правядзенне вясновай пасяўной кампаніі на высокім арганізацыйным і тэхналагічным узроўні. Гэта адрасавана і кіраўнікам сельсгастпрадпрыемстваў «Пад'ельцы» Мёрскага раёна Леаніду Круккову, «Чашніцкі аграсэрвіс» Канстанціну Шкельціну, якім узгоднена падаўжэнне кантракту. Галоўны старт сельскагаспадарчага года ўжо побач. Для гаспадарак – гэта адказная пара, бо, як гаворыцца ў народнай мудрасці: вясновы дзень год корміць. Як толькі ўсталююцца цёплыя пагодлівыя дні, работы на палях набяруць максімальныя абароты. Тэмп нацэлены ўзяць высокі, каб як мага хутчэй справіцца з заданнем. Добрым падспор'ем для аграрыяў вобласці стала масавая пастаўка ў канцы мінулага года трактароў. Адсюль справядлівы і даручэнне: прырасці ў аб'ёмах вытворчасці прадукцыі, павялічыць прыбытак з адзінкі сельгасугоддзяў.
Пра дабрабыт гаспадарак і стаўленне да справы часта судзяць не толькі па ўраджайнасці, нарошчванні аддачы ад кармавых сельгаскультур, але і надоях малака ад пагалоўя кароў і іх прыбаўках. Усё гэта сапраўды шмат у чым вызначае ўзровень гаспадарання. Уу якасці прыкладу кіраўнік вобласці прыводзіць калісьці закінуты комплекс прадпрыемства «Лоўжанскае» Шумілінскага раёна, які нядаўна быў рэканструяваны. Абноўлены аб'ект значна палепшыў умовы ўтрымання жывёл: тут ёсць глыбокая падсцілка з саломы, наладжана сістэма кармлення. Не прымусілі сябе доўга чакаць і вынікі. Калі раней сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы складалі 200 грам, то цяпер ужо выйшлі на 800 грам. Аналагічныя вынікі дэманструе адноўленая на базе былога свінаводчага комплексу ферма «Дняпро» філіяла «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі КХП». Але ёсць і тыя, у каго такія лічбы ў два-тры разы меншыя. Сярод іх – «Азерцы» Глыбоцкага раёна. Яго кіраўніку Сяргею Мушкату даручана на працягу паўгода павысіць эканамічную жыццяздольнасць узначаленай ім арганізацыі.
Каб вывесці прадпрыемства на траекторыю росту, мала пабудаваць новы або мадэрнізаваць стары жывёлагадоўчы аб'ект. Трэба ўкамплектаваць яго высокапрадуктыўным статкам, выконваць тэхналогіі ўтрымання і арганізаваць працу па узнаўленні жывёл. Паўнавартаснае выкарыстанне гэтага рэзерву дазволіць павысіць эканамічны статус сельскагаспадарчай арганізацыі «Астраўшчына» Полацкага раёна на чале з Аляксандрам Ярахновічам, якому ўзгоднена падаўжэнне кантракту. У развіццё тэмы Мікалай Шарснёў даручыў кіраўніцтву Полацкага і Мёрскага райсельгасхарчаў асабліва старанна вывучыць становішча спраў у жывёлагадоўлі і навесці належны тэхналагічны парадак на ўсіх комплексах і фермах раёнаў. Спытаюць, запэўнівае старшыня аблвыканкама, сур'ёзна.
Выніковая рыса: прагрэс працы кожнага кіраўніка і ўсёй яго каманды павінен быць відавочны. Менеджарам трэба адкрыць дзверы новым падыходам і ў максімальна сціслыя тэрміны комплексна падысці да вырашэння пастаўленых задач. Злёгку падрэтушыраваць часам непрывабную рэчаіснасць не атрымаецца. Таму працу на месцах трэба весці не з падвойнай сілай, а з патройнай.