Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў узгадніў новыя прызначэнні ў аграрным сектары рэгіёна
Поспех, прызнанне і падтрымка ў сельгасвытворчасці прыходзяць да таго, хто працуе на вынік. Часам нават буйныя арганізацыі бесілы без актыўных, дасведчаных і зацікаўленых аграменеджараў, здольных арганізаваць каманду, заточаную на ключавыя звёны — тэхналогіі і эканоміка павінны быць прапарцыйныя росту заработнай платы. Мікалай Шарснёў не хавае: сёння ў цане пісьменныя кіраўнікі, якія разбіраюцца ў сучасных механізмах і тэндэнцыях эканомікі сельскай гаспадаркі.
Гэта разумее Сяргей Герасімец, узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў». Чалавек падрыхтаваны: да новага прызначэння працаваў намеснікам дырэктара прадпрыемства. Па яго словах, далучэнне да камбіната хлебапрадуктаў тэхналагічна залежных адзін ад аднаго структур дазваляе вырашаць адну з асноўных задач сельгасвытворцаў — зніжэнне сабекошту прадукцыі. З дапамогай галоўнага прадпрыемства на некаторых філіялах пераадолелі складанасці з забяспечанасцю тэхнікай, гербіцыдамі, кармамі. Разам з тым ёсць свой фронт працы на іншых участках холдынгу. За кошт вялікіх затрат цягне ўніз перададзеная камбінату хлебапрадуктаў племянная ферма ў «Задняпроўскім». Таму новаму кіраўніку нароўні з зацікаўленымі службамі і ведамствамі трэба будзе сфакусаваць свой кіраўніцкі патэнцыял пры вырашэнні гэтага пытання. Сярод прыярытэтных задач — дбайная падрыхтоўка тэхнікі да вясновага сезону.
— На прадпрыемствах кожнаму трактару, у тым ліку і энергонасычанаму, быць на хаду. Працаваць на такой тэхніцы павінны людзі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку, маюць пасведчанне кіроўцы адпаведнай катэгорыі. Гэта ў першую чаргу тычыцца ўсіх арганізацый, якія ўваходзяць у склад інтэграцыйных структур вобласці, — адзначыў Мікалай Мікалаевіч, адначасова звярнуўшы ўвагу на ўзмацненне практычнай
составляющей у каледжы, дзе рыхтуюць механізатараў.Сярод назначаных — новы дырэктар ААТ «Канстанцінаў Двор» Глыбоцкага раёна Аляксей Ермаковіч. На гэтым прадпрыемстве пачала адлік працоўнай біяграфіі выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці». Малады чалавек 5 гадоў адпрацаваў тут інжынерам. На кіраўніцкай пасадзе нацэлены на выкананне задач па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці. Асабліва гэта актуальна для жывёлагадоўчай прадукцыі, рэалізацыя якой забяспечвае пастаянны фінансавы прыток. Кіраўнік найбуйнейшага сельскагаспадарчага прадпрыемства раёна настроены сур'ёзна ўзяцца за прайграванне статка. Бо заканамерна: без росту пагалоўя не будзе масавых ацёлаў, а ў выніку і прыбаўкі малака. На гэтым напрамку гаспадарцы ёсць над чым папрацаваць. Па словах старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Івана Фёдарава, выхад цялят на сто галоў у параўнанні з мінулым годам пайшоў на спад. Без рацыянальнага падыходу да ўсіх вытворчых этапаў добрыя эканамічныя паказчыкі будуць маячыць удалечыні. Генеральны дырэктар ГА «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты» Віктар Славецкі не сумняваецца: малады дырэктар здольны забяспечыць станоўчыя змены ў рабоце. Перадумовы для гэтага ёсць. Упершыню за апошнія гады прадпрыемства выйшла на станоўчую рэнтабельнасць продажаў, канстатавала старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.
У ААТ «Студзёнка» Сенненскага раёна ў механізме «ёсць прайграванне — ёсць і надоі» — збой. Па прызнанні дырэктара Яўгена Траяна, якому ўзгоднена падаўжэнне кантракту, праблема крыецца ў недахопе вопытных тэхнікаў-асемянатоў. А бо менавіта іх праца робіць сёння надвор'е ў малочнай вытворчасці. Такім чынам, гэтыя кадры фармуюць эканоміку прадпрыемства, дабрабыт усіх удзельнікаў сельскагаспадарчага працэсу, перакананы Мікалай Шарснёў. Кіраўнік вобласці лічыць, што гэтым спецыялістам варта ўдасканальваць веды і навыкі. Таму асаблівая ўвага —фарміраванні кадравага патэнцыялу і матывацыі да якаснай працы.
Пры ўзгадненні прадаўжэння кантракта Ігару Вайтховічу пазначана: магістральнай лініяй развіцця філіяла «Галубічы» ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат» павінна стаць мясная жывёлагадоўля, павелічэнне надояў.
Рэанімаваць становішча спраў трэба дырэктарам гаспадарак «Мікалаеўскі» Міёрскага раёна Аляксею Лаўрыновічу, «Праземле-Агра» Чашніцкага раёна Максіму Скрабнеўскаму, «Лепельскае» Раману Місніку, «ПлісыАгра» Бешанковіцкага раёна Сцяпану Куляшову. Аб'ектыўная крытыка — пра ігнараванне дыктату тэхналогій, слабасці агранамічнай і заатэхнічнай службаў. Пацвярджэнне таму — нізкая ўраджайнасць. Прывесы буйной рагатай жывёлы ў арганізацыях не перавышаюць 500 грамаў у сутки, ды і шчыльнасць яе на парадак менш за неабходны ўзровень. Невялікія паказчыкі надою малака. Пры такім гаспадаранні выручка на аднаго працаўніка ледь пакрывае мінімальную зарплату, выплату падаткаў. Некаторыя наогул жывуць з аглядкай на мінулае. З-за важкага крэдытнага партфеля « дыхаць» нялёгка. Прадпрыемствам далi «кіслародную маску» у выглядзе адрасных і вузканакіраваных рэкамендацый, як стаць на сучасныя тэхналагічныя рэйкі.
Прамая процілегласць гэтым арганізацыям — філіял «Талачынскія сыры» ААТ «Віцебскі мясакамбінат». Вось толькі некалькі лічбаў, якія характарызуюць дынаміку яго развіцця: сёлета тэмп росту аб'ёму экспарту перавысіў 300%, выручка ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго работніка за чэрвень-кастрычнік склала 121,2 тыс. рублёў. Для сыраробаў такія паказчыкі — гарантыя стабільнай працы і годнага заробку. Вынікі гаспадарання гавораць: нездарма больш за 13 гадоў таму Пятру Арабчыку даверылі гэтае прадпрыемства. Маючы туз у рукаве — прыбытак з мінімальнымі затратамі рэсурсаў, філіял вырабляе больш паловы элітных сыроў ад агульнага аб'ёму, якімі раней маглі ганарыцца толькі заходнія вытворцы.
Напрыканцы — традыцыйнае напутствие ад кіраўніка вобласці: павышаць якасць прадукцыі, зніжаючы выдаткі і сабекошт, што ў выніку прывядзе да ўстойлівай эканомікі прадпрыемства. Галоўнае
— не стаяць на месцы, рухацца па шляху прагрэсу. Бо галоўны сакрэт любой вытворчай поспеху — эфектыўнае гаспадаранне і стаўленне да справы.Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.