Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў у працоўным парадку прыняў кадравыя рашэнні

  • Намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ Андрэй Галяковіч узгоднены на аналагічную пасаду ў Віцебскім райвыканкаме.
  • Намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства «Кашчынскае» Чашніцкага раёна Антон Сафонаў узгоднены на пасаду дырэктара дадзенай арганізацыі.
  • Марына Фесіна ўзгоднена на пасаду кіраўніка справамі – начальніка аддзела справамі Верхнядзвінскага райвыканкама. Да гэтага працавала кіраўніком ДУ «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Верхнядзвінскага раёна».
  • Экс-начальнік Віцебскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Фандо ўзгоднены на пасаду дырэктара ААТ «Віцебскі раёнаграсэрвіс». Дарэчы, для кіраўніка – гэта другі заход на гэты пост — «Віцебскі раёнаграсэрвіс» ён узначальваў з 2006 па 2009 гады.