Старшынёй камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама назначана Анжаліка Нікіціна
Анжаліка Аляксандраўна
нарадзілася ў вёсцы Прысушына Віцебскага раёна. У 1994 – 1997 гадах вучылася ў
Віцебскім політэхнічным тэхнікуме. Працавала ў гарпладодвачторгу, ва ўпраўленні
сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага райвыканкама.
У 2004 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную
сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць». З 2007-га
працавала ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні
аблвыканкама, апошняя пасада – намеснік старшыні.