Старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама прызначаны Іван Фёдараў

Іван Іванавіч родам з Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, але амаль усю працоўную дзейнасць прысвяціў Віцебшчыне. У 1999-м скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Першае месца працы – галоўны аграном калгаса ім. ХХ з'езда КПСС Талачынскага раёна.


Затым працаваў на розных пасадах у Аршанскім райвыканкаме, на Коханаўскім ільнозаводзе (Талачынскі раён), у Віцебскім аблсельгаспрадпрыемстве, абласным аб'яднанні «Віцебскі лён», абласной інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін. Да новага прызначэння займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

«Віцебскія весці».