Старшынёй Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў абрана Алена Няфедава
– Неабходна падтрымліваць высокі ўзровень мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца ў нашай вобласці, – нацэліў новага прафсаюзнага лідара старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. – У прыватнасці, гэта праца з наймальнікамі ў плане стварэння камфортных, належных умоў працы, сацыяльная, матэрыяльная падтрымка людзей, якія ў ёй маюць патрэбу. Актыўнае ўкараненне розных формаў настаўніцтва, каб моладзь, якая прыходзіць у працоўныя калектывы, не была пакінута сама сабе. Упэўнены, што дынамічнае развіццё прафсаюзнага руху і кадравыя прызначэнні, якія ў нас ажыццяўляюцца, будуць толькі спрыяць павышэнню якасці працы прафсаюза.
– Праца для мяне не новая. Пастаўленая задача таксама зразумелая. Ёсць добрая сфарміраваная каманда, добры прафсаюзны актыў. Але галоўная мэта ўсіх грамадскіх аб'яднанняў – захаваць мір і стабільнасць нашага грамадства, -падкрэсліла Алена Няфёдава.
Былы прафсаюзны лідар Юрый Дзеркач павіншаваў сваю пераемніцу з прызначэннем і падзякаваў усім прысутным за сумесную працу:
– Мы разам робім вельмі шмат для таго, каб якасць жыцця чалавека працы і сям'і ў Віцебскай вобласці паляпшалася. За гэта ўсім вялікі дзякуй. Я думаю, што новы старшыня і яго каманда зробяць усё для таго, каб Віцебшчына стала прыгажэйшай.