Прадстаўнік пракуратуры Лёзненскага раёна прыняў удзел у прававым мерапрыемстве для школьнікаў «Я за выкананне Закона»
У цэнтральнай раённай бібліятэцы г.п. Лёзна Віцебскай вобласці праведзена тэматычнае мерапрыемства «Я за выкананне Закона», у якім прынялі ўдзел вучні 9-10 класаў СШ №1 г.п. Лёзна, супрацоўнікі пракуратуры, РАУС і БРСМ рэгіёна.
Супрацоўнік пракуратуры раёна выступіў перад навучэнскай моладдзю па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх, прывёў прыклады з правапрымяняльнай практыкі Лёзненскага раёна і адказаў на пытанні школьнікаў.
Пасля быў праведзены тэст «Я за выкананне закона!», прадэманстраваны прафілактычны відэаролік «Падлетак і закон», а таксама прадстаўлена кніжная выстава «Прававыя веды ўсім».
Намеснік
пракурора Лёзненскага раёна
Аркадзь Дземідавец