Прадстаўнік пракуратуры вобласці прыняў удзел у абласным семінары для спецыялістаў, якія курыруюць пытанні архітэктуры

Прадстаўнік пракуратуры вобласці прыняў удзел у рабоце абласнога семінара для спецыялістаў, якія курыруюць пытанні архітэктуры ў адпаведных аддзелах гаррайвыканкамаў Віцебскай вобласці, у камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама.

У межах семінара пракурорскі работнік выступіў па актуальных пытаннях захавання парадку вядзення адміністрацыйнага працэсу пры выяўленні парушэнняў у сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва, растлумачыў нормы заканадаўства, якія прымяняюцца пры збіранні, праверцы і ацэнцы доказаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях названай катэгорыі.

Пры гэтым звярнуў увагу на тыповыя памылкі, якія дапускаюцца службовымі асобамі, што вядуць адміністрацыйны працэс, пры складанні пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, і іншых працэсуальных дакументаў.

У заключэнні адказаў на ўсе пытанні, якія цікавяць удзельнікаў семінара.

Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства і
законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці
Андрэй Нiзюлько