Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці наведаў Заслонаўскі гарнізон

Старшы пракурор профільнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Андрэй Сухарукаў сустрэўся з вайскоўцамі Заснаўскога гарнізона.

У межах сустрэчы пракурорскі работнік выступіў на тэму прафілактыкі і папярэджання здзяйснення воінскіх злачынстваў і правапарушэнняў, недапушчэння дэструктыўных паводзін сярод асабовага складу.

Пры гэтым падкрэсліў важнасць прафесійнага ваеннага майстэрства, атрыманых навыкаў і ўменняў, асабліва ў перыяд правядзення стратэгічных вучэнняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2021».

Пасля выступлення Андрэй Сухарукаў правёў шэраг прафілактычных гутарак з вайскоўцамі.

 

Аддзел па наглядзе за выкананнем

заканадаўства ў войсках

пракуратуры вобласці