Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці прыняў удзел у рабоце семінара для дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці
У Наваполацку адбыўся семінар для дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці.
Тэма навучальнага форуму – «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку».
Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Віцебскі аблвыканкам, Наваполацкі гарвыканкам.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Кунцэвіч А.М., Міністр інфармацыі Карлюкевіч А.Н., службовыя асобы Віцебскага аблвыканкама, намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні сацыяльнай сферы, кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных СМІ, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы (культуры) і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, эксперты ў сферы камунікацый («кампанія «Яндекс», Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»), прадстаўнікі факультэта журналістыкі БДУ.
У ходзе семінара абмеркавалі пытанні развіцця друкаванага слова, перспектыўныя напрамкі і канкурэнтаздольнасць. На канкрэтных прыкладах разгледзелі недахопы ў афармленні друкаваных СМІ, звярнуўшы ўвагу на сучасны дызайн, тэхналогіі, якасць выдання і медыяздзеянне. Таксама ўдзельнікі форуму абмеркавалі арганізацыю работы рэдакцый СМІ на Інтэрнэт-пляцоўках, новыя медыяплатформы і тэхналогіі на службе дзяржаўных інтарэсаў.
Па выніках навучальнага мерапрыемства кіраўнікам рэдакцый прапанавана прааналізаваць работу з кадрамі на месцах, працягнуць удасканальваць дызайн друкаваных СМІ, акцэнтаваць увагу на падрыхтоўцы аналітычных матэрыялаў, у межах праблемнага ракурсу, пры гэтым пастаянна ажыццяўляць пошук актуальных інфармацыйных нагодаў для рэгіёна.
Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці.