Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці прыняў удзел у цырымоніі перапахавання астанкаў больш чым 80 салдат
Побач вёскі Новікі Віцебскага раёна адбыўся жалобны мітынг, прысвечаны перапахаванню астанкаў больш чым 80 чырвонаармейцаў, якія загінулі падчас Віцебскай аперацыі Заходняга фронту.
У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем у войсках Віктар Колбун, а таксама старшыня праўлення Маскоўскай абласной грамадскай арганізацыі «Памяць і прымірэнне», старшыня Маладзёжнага парламента пры Дзяржаўнай Думе Расіі, мясцовыя органы ўлады, святар, службовыя асобы Віцебскага аблвыканкама, жыхары Віцебскага раёна, сродкі масавай інфармацыі.
Даведка: з лютага па сакавік 1944 года на лініі вёсак Перавоз – Шапуры з мэтай узлому абароны праціўніка наступальныя баі вялі стралковыя корпусы, танкавыя брыгады, самаходна-артылерыйскія палкі 33-й арміі.
Пошукавая экспедыцыя доўжылася больш за тыдзень. Астанкі падняты вайскоўцамі 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пошукавікамі горада Масквы і горада Наваполацка.
Усяго на тэрыторыі Віцебскай вобласці знаходзіцца звыш 1520 воінскіх пахаванняў, дзе спачывае прах больш чым 400 тыс. чырвонаармейцаў, палова імёнаў якіх устаноўлена. Праца ў гэтым напрамку актыўна працягваецца.
Віктар Колбун выступіў перад удзельнікамі мітынгу і мясцовымі жыхарамі Віцебскага раёна аб важнасці захавання памяці воінаў, іх подзвігу і ахвярнасці дзеля дабрабыту будучых нашчадкаў, падзякаваў за пошукавую працу вайскоўцаў і грамадскія арганізацыі.
Пасля перапахавання астанкаў, удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, усклалі кветкі да магілы.
Старэйшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства ў войсках
пракуратуры вобласці
Уладзімір Полуянчык