Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці прыняў удзел у семінары па пытаннях лічбавізацыі і інфармацыйнай бяспекі
У Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбыўся семінар для кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый рэгіёну.
На парадку дня: «Дыджыталізацыя дзяржаўных органаў і арганізацый з прымяненнем дзеючага заканадаўства. Інфармацыйная бяспека: ад тэорыі да практыкі».
Арганізатары навучальнага форуму – Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».
У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці, следчых органаў, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі», Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг і іншыя.
У рамках форуму ўдзельнікі праінфармаваны аб праектах кампаніі beCloud і паслугах Рэспубліканскай платформы. Акрамя таго прадстаўлены праект «Нацыянальная SMARTплатформа», разгледжаны перспектывы яе выкарыстання для патрэб «разумнага» горада.
Асобна разгледжаны асноўныя праблемныя пытанні інфармацыйнай бяспекі выкарыстоўваемых рэсурсаў.
Прадстаўнік пракуратуры Вікторыя Кржэсінская звярнула ўвагу прысутных на асноўныя парушэнні ў сферы дзяржаўных закупак, вынікі праверак у дадзенай сферы.
Таксама абмеркаваны новыя механізмы аказання электронных паслуг, якасць электронных дакументаў, іх выкарыстанне ў крымінальным працэсе.
Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Вікторыя Кржэсінская