Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Маслаэкстракцыйны завод» у г.Віцебск

Па ініцыятыве пракуратуры вобласці ў мэтах папулярызацыі правапаслухмянага ладу жыцця, умацавання працоўнай выканаўчай дысцыпліны праведзены прававы лікбез для работнікаў ААТ «Маслаэкстракцыйны завод».

Больш за паўсотні чалавек прыйшлі на сустрэчу з прадстаўніком пракуратуры. Сустрэча адбылася ў рэжыме жывога дыялогу.

Прадметам зносін сталі пытанні адказнасці работнікаў за шкоду, прычыненую наймальніку, праца органаў дазнання ў рэгіёне.

Пасля выступлення пракурорскага работніка паступіў шэраг пытанняў. Прысутных цікавіў парадак добраахвотнага пакрыцця шкоды, выпадкі поўнай матэрыяльнай адказнасці, у тым ліку асаблівасці заключэння пісьмовых дагавораў і шматлікае іншае.

На ўсе паступіўшыя пытанні дадзены тлумачэнні заканадаўства.

Правядзенне прававога лікбезу для насельніцтва рэгіёна будзе працягнута ў далейшым.

Намеснік начальніка аддзела
па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасці
В.Рудзянкоў