Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэўся з вайскоўцамі вайсковай часці ў г.Віцебску

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці Віктар Колбун наведаў воінскую часць у г.Віцебск.

У рамках наведвання сустрэўся з ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы і афіцэрамі воінскай часці, выступіў на тэму прафілактыкі і папярэджання здзяйснення воінскіх злачынстваў, захавання воінскай дысцыпліны.

«Захаванне воінскай дысцыпліны для кожнага ваеннаслужачага азначае верна і аддана служыць Рэспубліцы Беларусь, выконваць Канстытуцыю нашай краіны і іншыя акты заканадаўства, Ваенную прысягу і агульнавайсковыя статуты, стойка пераносіць цяжкасці ваеннай службы, быць пільным, пастаянна ўдасканальваць воінскае майстэрства, даражыць гонарам і баявой славай абаронцы свайго народа», - нагадаў прысутным пракурорскі работнік.

Па выніках сустрэчы Віктар Колбун адказаў на паступіўшыя пытанні.

Пасля заканчэння азнаёміўся з месцам размяшчэння асабовага складу, бытавым уладкаваннем, вольным часам і забеспячэннем ваеннаслужачых.

Аддзел па наглядзе за выкананнем
заканадаўства ў войсках
пракуратуры Віцебскай вобласці