Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэўся з вайскоўцамі вайсковай часці ў Лепельскім раёне

Старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Андрэй Сухарукаў наведаў воінскую часць Заслонаўскага гарнізона ў Лепельскім раёне.

У ходзе наведвання пракурорскі работнік правёў сустрэчу з камандаваннем і ваеннаслужачымі воінскай часці, выступіў на тэму прафілактыкі і папярэджання здзяйснення злачынстваў супраць інтарэсаў службы, воінскіх злачынстваў і правапарушэнняў, пры гэтым дадаткова растлумачыў асноўныя палажэнні крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства.

Пасля выступлення прадстаўнік нагляднага ведамства адказаў на паступіўшыя пытанні.

Аддзел па наглядзе за выкананнем заканадаўства
у войсках пракуратуры вобласці