Прадстаўнік Віцебскай транспартнай пракуратуры прыняла ўдзел у пасяджэнні камісіі па папярэджанні няшчасных выпадкаў

Прадстаўнік Віцебскай транспартнай пракуратуры прыняла ўдзел у пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі па папярэджанні няшчасных выпадкаў з людзьмі, не звязаных з вытворчасцю Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Ажыццяўленне нагляду за выкананнем заканадаўства аб бяспецы руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, прафілактыка гібелі грамадзян з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Віцебскай транспартнай пракуратуры.

Прадстаўнік нагляднага ведамства прыняла ўдзел у пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі па папярэджанні няшчасных выпадкаў з людзьмі, не звязаных з вытворчасцю.

На парадку дня - стан невытворчага траўматызму грамадзян, а таксама праведзеная аддзяленнем дарогі праца ў 2019 годзе.

Адзначалася, што за мінулы год на аддзяленні дарогі рэгіёна зарэгістраваны 11 (6) няшчасных выпадкаў не звязаных з вытворчасцю, у якіх пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку 8 (5) смяротна. Пры гэтым, дзесяць грамадзян знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Распаўсюджанай прычынай няшчасных выпадкаў з'яўляецца ігнараванне мер бяспекі, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення.

У мэтах прадухілення гібелі і траўмавання грамадзян суб'ектам прафілактыкі, начальнікам падраздзяленняў і станцый даручана актывізаваць працу добраахвотных дружын па ахове правапарадку, праводзіць мерапрыемствы па недапушчэнні доступу на аб'екты чыгуначнага транспарту старонніх асоб, правесці тлумачальна-прафілактычную працу ва ўстановах адукацыі.

Старэйшы памочнік
Віцебскага транспартнага пракурора
Сняжана Сазонава