Прадстаўнік Віцебскай транспартнай пракуратуры сустрэўся з навучэнцамі старэйшых класаў сярэдняй школы г.Віцебска

Прадстаўнік Віцебскай транспартнай пракуратуры сустрэлася з навучэнцамі 9-11 класаў сярэдняй школы №17 г.Віцебска.

У межах сустрэчы работнік пракуратуры звярнула ўвагу моладзі на пытанні папярэджання траўматызму і гібелі людзей на чыгунцы, прычыны здарэнняў на транспарце.

Толькі з пачатку бягучага года ў Віцебскай вобласці пяць чалавек, з іх адзін непаўналетні, траўмаваны на чыгуначных шляхах пры сутыкненні з чыгуначным рухомым саставам.

Пры гэтым асноўнымі прычынамі здарэнняў з'явіліся неўважлівасць, неасцярожнасць саміх пацярпелых пры пераходзе шляхоў, а таксама знаходжанне пацярпелых у стане алкагольнага ап'янэння.

Акрамя таго, прадстаўнік пракуратуры асобна растлумачыла падставы для прыцягнення да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, у тым ліку здзейсненыя праз глабальную камп'ютарную сетку Інтэрнэт, прывяла прыклады. Прызвала карыстальнікаў сацыяльных сетак быць больш асцярожнымі, уважлівымі пры праглядзе інфармацыйных стужак, пастоў, каментарыяў.

Работа ў гэтым напрамку будзе працягнута. 

Памочнік Віцебскага транспартнага пракурора
Сняжана Сазанава