Прадстаўнікі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Генацыд насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны»
На базе ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай» адбылася дыялогавая пляцоўка «Генацыд насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай Вайны», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці.
Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Алена Шарай, начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Анжаліка Міхайлава, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай» Антаніна Яршова, педагогі і навучэнцы ўстановы адукацыі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Антон Волкаў расказаў прысутным, што органамі пракуратуры вобласці на пастаяннай аснове ва ўстановах адукацыі Віцебшчыны праводзяцца мерапрыемствы па асвятленні вынікаў расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе.
«Важна, каб нашы дзеці ўсведамлялі ўвесь маштаб трагедыі беларускага народа, які пацярпеў ад генацыду ў гады ВАВ 1941-1945 гадоў. Асвятляюцца пытанні аб устанаўленні ў ходзе расследавання крымінальнай справы раней невядомых месцаў масавага пахавання мірнага насельніцтва, знішчаных цалкам або часткова сёлаў і вёсак, даводзіцца сутнасць бесчалавечнай «палітыкі» захопнікаў і акупантаў па знішчэнні беларускага народа ў гэтай вайне. Пракурорскія работнікі прымаюць удзел у стварэнні ва ўстановах адукацыі тэматычных экспазіцый аб генацыдзе беларускага народа», – адзначыў Антон Волкаў.
«Мы не можам дапусціць «перапісвання» гісторыі трагедыі нашага народа», – падкрэсліў прадстаўнік нагляднага ведамства.
Далей навучэнцы правялі экскурсію па школьным музеі «Памяць» і расказалі пра герояў вайны, гісторыю свайго краю ў гады ВАВ.
Даведка. Музей «Памяць» адкрыты ў 1987 годзе. У музеі прадстаўлены шэсць залаў, якія ахопліваюць усе этапы вайны.
Таксама на базе ўстановы адукацыі
Створана навуковае таварыства «Пошук», у якім падлеткі займаюцца вывучэннем гісторыі роднага краю. У цяперашні час навучэнцы сумесна з кіраўніком таварыства пачалі працу па зборы матэрыялаў аб генацыдзе мірных грамадзян, а таксама канкрэтна аб тых вёсках, якія падвергліся карным экспедыцыям зімой 1942-1943 гадоў і знаходзіліся ў бліжэйшым асяроддзі.У завяршэнні мерапрыемства прадстаўнікі пракуратуры, педагогі і навучэнцы пагутарылі са сродкамі масавай інфармацыі.
Фота: пракуратура Віцебскай вобласці
Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці