Прадстаўнікі пракуратур узялі ўдзел ва вучэбна-метадычным зборы са супрацоўнікамі следчых падраздзяленняў Віцебшчыны
У перыяд 17-19 жніўня на базе Віцебскага кадэцкага вучылішча прайшоў вучэбна-метадычны збор з супрацоўнікамі следчых падраздзяленняў рэгіёна, стаж службы якіх не перавышае двух гадоў. Кіраўніцтвам УСК РБ па Віцебскай вобласці было прапанавана пракурорскім работнікам прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве.
Прадстаўнікі пракуратур г.Віцебска (Дзянісаў Арсеній), Гарадоцкага (Іванова Таццяна) і Полацкага (Патанейка Віталь) раёнаў нараўне з маладымі следчымі праходзілі выпрабаванні па страявой, агнявой, фізічнай падрыхтоўцы, баявых прыёмах барацьбы. Для пракурорскіх работнікаў з улікам асаблівасцей праходжання службы, частка выпрабаванняў былі ўпершыню, што ў сваю чаргу стымулявала на годнае іх праходжанне. Пасля спартыўных спаборніцтваў удзельнікі збору, атрымаўшы неабходны аб'ём тэарэтычных ведаў, прымянілі іх на практыцы падчас агляду імправізаванага месца здарэння.
Пракурорскія работнікі, якія ўпершыню дакрануліся да «жывой» следчай працы, атрымалі каштоўны вопыт, які будзе ў далейшым выкарыстаны ў наглядзе за дзейнасцю гаррайпракуратур вобласці.